Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны ветэранаў працы «Ветэран». Ушацкі раён, г. п. Ушачы

Народны клуб ветэранаў працы «Ветэран» створаны пры Ушацкім раённым Доме культуры ў 1984 годзе. У красавіку 1995 года атрымаў званне «народны аматарскі калектыў», якое чарговы раз пацвердзіў у сакавіку 2019 года. Зараз базавай установай клуба з'яўляецца ДУК «Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». У народным клубе «Ветэран» 32 удзельнікі. Асноўны накірунак дзейнасці – творчы (харавыя спевы і актыўны адпачынак).

Удзельнікі клуба арганізуюць сустрэчы з цікавымі людзьмі – пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі, арганізуюць экскурсіі па цікавых мясцінах Беларусі. Плённа працуе клуб па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Штоквартальна праводзяцца сустрэчы, «гадзіны мужнасці», вечары-памяці, літаратурна-музычныя кампазіцыі з удзелам школьнікаў і моладзі.

Пры народным клубе «Ветэран» створаны хор, у рэпертуары якога больш за 120 патрыятычных, лірычных, беларускіх і рускіх народных песень. Разам з песнямі вядомых савецкіх кампазітараў выконваюцца аўтарскія песні паэтаў і кампазітараў Ушаччыны. Хор клуба «Ветэран» – пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў, абласнога свята народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

У 2019 годзе адбылося 15 пасяджэнняў Савета народнага клуба і ўдзельнікаў калектыву. Праведзена 18 мерапрыемстваў, падрыхтавана 11 канцэртаў. Знакавай падзеяй стала юбілейнае мерапрыемства «Мелодыі душы», падчас якога хор народнага клуба адзначыў сваё 35-годдзе.

Народны клуб «Ветэран» узнагароджаны Ганаровай граматай Ушацкага раённага Савета дэпутатаў за значны ўклад у развіццё культурнага патэнцыялу Ушацкага раёна, высокія творчыя дасягненні, актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах.

Кіраўнік клуба – Клімава Іна Сяргееўна, акампаніятар хору – піяністка В. Э. Кароткая. Канцэртмайстар – Канстанцінаў Юрый Аляксандравіч.

 

Народны клуб ветэранаў працы «Ветэран». Ушацкі раён. Фота з сайта http://ushachi.belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Варатынская, Г. Песні жыцця / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 6 лістап. – С. 2.

2. Варатынская, Г. У іх лясах была вайна / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 1994. – 28 чэрв. – С. 2.

3. Караленка, В. «Ветэрану» – 35, ці Рэпетыцыя адбудзецца пры любым саставе / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 27 лістап. – С. 1, 4

4. Кірпіч, М. М. Народны калектыў «Ветэран» / М. М. Кірпіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 570–571.

5. Ляшук, С. Девиз один на всех / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 17 сент. – С. 24.

6. Пашкович, Е. «Нам года – не беда, коль душа молода» / Е. Пашкович // Патрыёт (Ушачы). – 2009. – 7 кастр. – С. 2.

7. Спявайце доўга яшчэ // Віцебскі рабочы. – 1995. – 2 снеж. – С. 7.

8. Шпаковская, Г. Песни от души / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 7 дек. – С. 12.

9. Яшчэ адзін народны // Віцебскі рабочы. – 1995. – 3 чэрв. – С. 1.