Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны творчых сустрэч «Муза». Ушацкі раён, г. п. Ушачы

Народны клуб творчых сустрэч «Муза» створаны ў 1993 годзе пры Ушацкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Накірунак дзейнасці клуба – літаратурна-мастацкі. Мэты і задачы клуба – выяўленне і падтрымка самадзейных паэтаў, пісьменнікаў і кампазітараў Ушаччыны, папулярызацыя іх творчасці, актыўныя творчыя зносіны і ўзаемаўзбагачэнне яго ўдзельнікаў, прапаганда здабыткаў у літаратурнай, кампазітарскай дзейнасці, арганізацыя змястоўнага адпачынку.

У клубе 26 удзельнікаў. Гэта творчыя людзі розных узростаў і прафесій (педагогі, урачы, работнікі культуры), якія пражываюць у раёне. Аснову работы аматарскага аб'яднання складаюць клубныя сустрэчы і пасяджэнні. Удзельнікі клуба таксама праводзяць літаратурныя вечарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, прэзентацыі кніг, конкурсы, сустрэчы са знакамітымі паэтамі-землякамі, вечары адпачынку. Пашырэнню кругагляду ўдзельнікаў клуба садзейнічаюць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці знакамітых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі.

У рабоце клуба ў 2019 годзе выкарыстоўваліся такія формы работы, як выстава-дэгустацыя «Дары сада і агарода», вечары калектыўнага адпачынку «Калядныя пасядзелкі», «Купалле сплятае вянкі», творчы салон «Крыніца натхнення – свет вакол нас», прэзентацыі-агляды літаратурных часопісаў «Юбілейныя даты пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў».

У 2019 годзе члены клуба «Муза» прадставілі свае творы на конкурсе самадзейных кампазітараў і паэтаў Ушаччыны «І льецца песня над маёй Ушаччынай» і былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Сярод дыпламантаў: самадзейныя кампазітары Сяргей Мядзведзеў, Таццяна Сандзюк; паэты Сняжана Мялешка, Ірына Навагродская, Людміла Цяцерка, Галіна Данілёнак, Валянціна Літвін.

Удзельнікі клуба былі адзначаны дыпломамі на абласным свяце-конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» (2019), якое праходзіла ў Лёзна: самадзейная паэтэса Ірына Навагродская ў намінацыі «Лепшы твор, прысвечаны Году малой радзімы» і паэтэса Тамара Барадзёнак у намінацыі «Лепшы песенны тэкст», а сам клуб атрымалі дыплом лаўрэата I ступені агляду-конкурсу літаратурных пляцовак.

У 2019 годзе падрыхтавана і выдадзена брашура «Калі паэзія натхняе», куды ўвайшлі вершы сучасных самадзейных аўтараў Ушаччыны. Папулярызацыі дзейнасці клуба «Муза» спрыяе раённая газета «Патрыёт», дзе друкуюцца творы ўдзельнікаў. Пры клубе створаны калектыў-спадарожнік юных удзельнікаў клуба «Мара».

Народны клуб падтрымлівае цесную сувязь з установамі культуры, адукацыі, грамадскімі аб'яднаннямі праз удзел у такіх мерапрыемствах, як раённы конкурс «Мнагадзетная сям'я года», тэматычная сустрэча, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана «Пакуль мы памятаем – мы жывем», святочны тэматычны канцэрт да Дня міліцыі «На варце спакою» і іншыя.

Кіраўніком клуба была Варатынская Галіна Аляксандраўна, а з сакавіка 2019 года кіраўніком стала Каваленка Наталля Міхайлаўна, рэжысёрам – Смыслова Людміла Васільеўна.

 

Народны клуб творчых сустрэч «Муза». Ушацкі раён. Фота з сайта http://ushachi.belcult.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Варатынская, Г. Выток нашага пазнання / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 23 жн. – С. 3.

2. Варатынская, Г. Творчасць ад родных ніў / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 13 лют. – С. 1, 4.

3. Варатынская, Г. «Усе мы родам з дзяцінства» / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 26 ліп. – С. 3.

4. Лукович, Н. Сила притяжения – поэзия / Н. Лукович // Народнае слова. – 2008. – 27 сак. – С. 9.

5. Неруш : [літаратурная старонка] // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 14 чэрв. – С. 3.

6. Чакушка, В. Калі паэзія натхняе / В. Чакушка // Витебские вести. – 2019. – 31 янв. – С. 23.

7. Шпакоўская, Г. «Муза» натхняе і дорыць сяброўства / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 1 марта. – С. 6.