Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны нацыянальнай кухні «Прысмакі». Ушацкі раён, г. п. Ушачы

Клуб нацыянальнай кухні «Прысмакі» створаны пры Ушацкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў 1995 годзе. У 2004 годзе атрымаў званне «народны». Дзейнасць калектыву народнага клуба нацыянальнай кухні «Прысмакі» накіравана на захаванне і адраджэнне культурных традыцый жыхароў нашага раёна, перадачу маладому пакаленню нематэрыяльнай спадчыны і традыцый нашых продкаў (розныя стравы беларускай кухні, прыказкі, прымаўкі пра беларускую кухню, рэцэпты абрадавых страў і інш.).

У клубе 15 удзельнікаў. Гэта творчыя людзі розных узростаў і прафесій, якія пражываюць у раёне. Народны клуб карыстаецца вялікай папулярнасцю. Удзельнікі клуба на аснове старадаўніх гульняў, абрадаў, звычаяў ствараюць забаўляльныя праграмы, тэатралізаваныя паказы. У рэпертуары калектыву – абрадавыя песні і бытавыя танцы, рэцэпты рэгіянальнай кухні.

На працягу 2019 года народны клуб нацыянальнай кухні «Прысмакі» прымаў удзел у розных мерапрыемствах: у традыцыйнай народнай гульні «Жаніцьба Цярэшкі», абрадзе «Валачобнікі», свяце народнага календара «Купалле», «Юр'е», «Мядовы Спас» і «Яблычны Спас». Калектыў з'яўляецца актыўным удзельнікам раённых, абласных, рэгіянальных, міжнародных свят, аглядаў, конкурсаў. Прымае ўдзел у міжнародных фестывалях песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, «Славянскі базар у Віцебску». Клуб «Прысмакі» з'яўляецца непасрэдным удзельнікам раённых свят і кірмашоў, мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў клубных установах раёна.

Так, клуб прымаў удзел у масавых раённых мерапрыемствах: святах, прысвечаных 74-годдзю са Дня Перамогі, 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, літаратурным тыдні, прысвечаным 95-годдзю з Дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава; падчас мерапрыемстваў клуб прэзентаваў беларускія нацыянальныя стравы, выступаў з канцэртнымі нумарамі.

Народны клуб нацыянальнай кухні «Прысмакі» прымаў удзел у прадстаўленні брэнда «Беларускі край свой праслаўляем – спадчыну нашых дзядоў зберагаем» у рамках ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У 2019 годзе ўдзельнікі клуба «Прысмакі» правялі чатыры творчыя экспедыцыі па збору фальклорнага матэрыялу ў вёсках Весніцк і Садкі.

Членамі клуба распрацаваны буклеты «Ушацкія прысмакі», «Наша страва ўсім стравам – беларускі сувенір».

З 2012 года на раённай радыёперадачы «Інфармацыйны веснік» вядзецца спецыяльная рубрыка «Ушацкія прысмакі», дзе жыхары раёна знаёмяцца з рэцэптамі старадаўніх страў Ушаччыны.

На працягу многіх гадоў кіраўніком клуба «Прысмакі» была М. В. Сазонава. З лістапада 2019 года кіраўніком народнага клуба нацыянальнай кухні «Прысмакі» з'яўляецца Уладзімір Уладзіміравіч Верташонак.

 

Народны клуб нацыянальнай кухні «Прысмакі». Ушацкі раён. Фота з сайта http://ushachi.belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Стравы матчыны з Вушаччыны / падрыхт. Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2018. – 23 июня. – С. 8–9.

2. Тарасеня, С. Хваля добрых пачуццяў / С. Тарасеня // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 22 лют. – С. 4.