Ансамбль народны народнай песні «Абалянка». Шумілінскі раён, г. п. Обаль
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 10:32
У 1980 годзе была створана жаночая вакальная група Обальскага гарадскога Дома культуры, у рэпертуар якой ўваходзілі песні розных жанраў і накірункаў. Праз пяць гадоў група пачала выконваць народную музыку.
У 1996 годзе калектыў атрымаў назву ансамбль народнай песні «Абалянка» і ганаровае званне «народны».
У склад калектыву ўваходзяць людзі розных прафесій і рознага ўзросту, якіх аб'ядноўвае любоў да музыкі і нашага мінулага. Ля вытокаў стаялі акампаніятары: Святлана Куфціна, Васіль Каліненка, Уладзімір Аглушэвіч.
Галоўная мэта калектыву – прапаганда беларускай народнай песні. У рэпертуар уваходзяць каля 100 розных песень: лірычныя, жартоўныя, каляндарныя, абрадавыя, патрыятычныя («Усе гульні каля броду», «Ой, пад дубам», «А ў полі два дубочкі» і іншыя).
«Абалянка» – удзельнік абласнога фальклорнага фестывалю, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння беларускага фальклоразнаўцы М. Нікіфароўскага, Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю», Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» і іншых абласных і раённых мерапрыемстваў.
Кіраўнік калектыву – Карбавец Вольга Уладзіміраўна, харэограф – Уладзімір Мулькоў.
ЛІТАРАТУРА
1. Пятрова, А. Обаль – песня. Обаль – творчасць / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 20 мая. – С. 5.
2. Цэнтр культуры і адпачынку / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 16 ліп. – С. 4.
3. Шэдзько, А. «Нам родная песня ў душу запала» / А. Шэдзько // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 27 студз. – С. 7.