Клуб народны «Ветэран». Шумілінскі раён, г. п. Обаль
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 10:34
Клуб «Ветэран» пры Обальскім гарадскім Доме культуры быў створаны ў 1986 годзе. Галоўная задача клуба – арганізаваць вольны час з людзьмі пажылога ўзросту.
Званне «народны» прысвоена ў 1998 годзе.
У клуб два разы на тыдзень стабільна прыходзяць 15 чалавек. Тут яны займаюцца рознымі відамі мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Сярод удзельнікаў клуба «Ветэран» шмат добрых гаспадынь, кветкаводаў, агароднікаў, што дазваляе арганізаваць розныя выставы, цікавыя сустрэчы на мерапрыемствах.
Работа калектыву скіравана на вывучэнне, адраджэнне і папулярызацыю народнай песеннай творчасці.
Клуб «Ветэран» з'яўляецца дыпламантам абласнога агляду-конкурсу фальклорных калектываў «Ад прашчураў да зор» у рамках Усебеларускага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня», дыпламантам абласнога конкурсу «Не старэюць душой ветэраны».
Нязменны кіраўнік калектыву – Галіна Антонаўна Чарнічэнка.
ЛІТАРАТУРА
1. Пятрова, А. Обаль – песня. Обаль – творчасць / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 20 мая. – С. 5.
2. Цэнтр культуры і адпачынку / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 16 ліп. – С. 4.