Ансамбль народны вакальны «Гарэзнікі». Шумілінскі раён, г. п. Обаль
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 10:41
Народны вакальны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў створаны ў 2000 годзе. У склад ансамбля ўваходзяць настаўнікі і навучэнцы школы, работнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый г. п. Обаль.
У 2009 годзе ансамблю было прысвоена званне «народны».
Артысты прымаюць удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах, сярод якіх: Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Дзейнасць ансамбля адзначана ганаровымі граматамі і дыпломамі.
Канцэртныя праграмы ўключаюць у сябе харэаграфічныя замалёўкі, якія арганічна спалучаюцца з песнямі. Аснову рэпертуару складаюць беларускія народныя песні, песні сучасных беларускіх аўтараў, а таксама песні краін СНД (Украіны і Расіі) і замежных краін (Японія, Ізраіль, Румынія).
У 2019 годзе калектыў асвоіў новы напрамак і разнастаіў сваю творчасць гульнёй на лыжках.
Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Загнетава Анжаліка Леанідаўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Зайцава, Л. Для вас спяваюць «Гарэзнікі» / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 9 жн. – С. 4.
2. Пятрова, А. Дняпроўскія галасы з шумілінскімі ноткамі / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 25 чэрв. – С. 3.
3. Сакалоў, А. Новая праграма «Гарэзнікаў» / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 16 верас. – С. 5.
4. Спиридонов, С. Знакомьтесь, участники фестиваля / С. Спиридонов, М. Мицкевич // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2019. – 15 чэрв. – С. 4–5.
5. Спірыдзенка, Н. «Гарэзнікам» толькі 15 / Н. Спірыдзенка // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 3 крас. – С. 4.