Ансамбль народны сямейны народнай песні «Забава». Шумілінскі раён, в. Лоўжа
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 10:46
Свой творчы шлях ансамбль пачаў у 1991 годзе.
У 1995 годзе ансамбль атрымаў званне «народны».
Жанравы напрамак калектыву – вакальна-харавы. Удзельнікі сямейнага ансамбля «Забава» іграюць на скрыпцы, гармоніку, баяне, дудках, саломцы, шумавых прыладах. Выконваюць песні беларускіх кампазітараў, народныя і аўтарскія («Ой, то забава», «Каліна-маліна») песні. Канцэртныя праграмы суправаджаюцца харэаграфічнымі выступленнямі з вершаванымі падыходамі да песень, гумарыстычнымі маналогамі.
Калектыў з'яўляецца дыпламантам абласнога агляду-конкурсу II Усебеларускага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня» (2005), абласнога конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» (2010), узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела культуры Шумілінскага райвыканкама па выніках агляду-конкурсу вакальна-харавога жанру «Мамчына пласцінка» (2006). Лаўрэат шматлікіх конкурсаў і фестываляў, пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
З 2000 года кіраўніком калектыву з'яўляўся Аляксандр Аляксеевіч Петухоў. Зараз кіраўнік ансамбля – Усава Сняжана Аляксандраўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Мікалаеў, М. Гурт не для забавы / М. Мікалаеў // Герой працы (Шуміліна). – 2002. – 11 кастр. – С. 2.
2. «Песні сунічных бароў» // Герой працы (Шуміліна). – 2010. – 10 жн. – С. 1.
3. Шэдзько, А. Народны сямейны ансамбль «Забава» / А. Шэдзько // Герой працы (Шуміліна). – 2010. – 18 чэрв. – С. 5.