Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў узорны тэатральны «Прэм’ера». Шумілінскі раён, аг. Башні

Тэатральны калектыў «Прэм'ера» пачаў сваю дзейнасць у 2001 годзе на базе Башнёўскага сельскага клуба. У ім займаюцца дзеці рознага ўзросту. Яны знаёмяцца з тэорыяй і практыкай сцэнічнай кампазіцыі, пластыкі, разам з кіраўніком робяць рэквізіт, працуюць над мастацкім афармленнем, стварэннем роставых лялек.

У 2017 годзе за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, годны ўзровень і творчыя паказчыкі дзіцячаму тэатральнаму калектыву «Прэм'ера» прысвоена званне «ўзорны».

Тэатральны калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у раённых і абласных аглядах-конкурсах і займаў прызавыя месцы ў розных намінацыях. Удзел у мерапрыемствах узнімае прэстыж калектыву, дае дзецям вялікі імпульс для творчага развіцця. Гледачы ўбачылі нямала цудоўных пастановак: лялечныя спектаклі «Коля-Калабок», «Жылі-былі», музычныя кампазіцыі «Што такое добра і што такое дрэнна», «Лісты з вайны, якія дапамагалі жыць» і іншыя.

У 2019 годзе на абласным свяце батлеечных пастановак і тэатраў лялек «Лялечны свет» (Сянно) тэатральны калектыў прадставіў вершаваную пастаноўку «Мая Радзіма» і лялечнае тэатралізаванае прадстаўленне «Як Пятрушку ў армію праводзілі» і быў узнагароджаны дыпломам «За лепшы лялечны акцёрскі ансамбль».

Кіраўнік калектыву – Міраненка Алена Валер'еўна.

 

Узорны тэатральны калектыў «Прэм’ера» Башнёўскага сельскага клуба. Фота з сайта http://www.shumilino.by

ЛІТАРАТУРА

1. Духовіч, П. «Лялечны свет» / П. Духовіч // Герой працы (Шуміліна). – 2019. – 2 крас. – С. 5.

2. Шаўнёва, В. «Прэм'ера» ўдалася / В. Шаўнёва // Герой працы (Шуміліна). – 2018. – 2 лістап. – С. 7.