Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорны «Гульбічы». Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

Народны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры створаны ў 1988 годзе.

У 1994 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне «народны».

У складзе калектыву – работнікі адукацыі і культуры – аўтэнтычныя носьбіты, якія пераймаюць выканаўчае майстэрства Шумілінскага раёна.

Інструментарый складаюць баян, гармонік, скрыпка, цымбалы, трашчоткі, барабан, бубен.

У рэпертуары – абрадавы і пазаабрадавы фальклор у аўтарскай стылізацыі вусна-паэтычнага і музычнага тэкстаў. У праграме выкарыстоўваюцца ўзоры песеннай традыцыі ў выкананні аўтэнтычных носьбітаў. Для калектыўнай творчасці характэрна песенная (асабліва прыпевачная) імправізацыя.

У канцэртнай выканаўчай практыцы стылістычна адноўлены абрады і святы: «Каляды», «Юр'я», «Вялікдзень», «Талака», «Зажынкі», «Масленіца». Створаны аўтарскія сцэнічныя прадстаўленні: «Шумілінская кадрыля», «Справы сардэчныя», «Кірмашоўскія замалёўкі», «У купальскі вечарок», «Вянок беларускіх полек».

Калектыў – удзельнік і дыпламант розных мерапрыемстваў, сярод якіх: Усебеларускі фестываль народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», фестываль-конкурс фальклорных калектываў (Сянно, 2000), Міжнародны фестываль «Латышская Масленіца» (Даўгаўпілс, 2001), Міжнародны фестываль фальклору «Балтыка-2003» (г. Краслава, Латвія), Міжнародны фестываль-кірмаш нацыянальных культур, традыцый, рамёстваў, фальклору (г. Лодзь, Польшча, 2005) і іншыя.

Заснавальнік і нязменны кіраўнік калектыву – Цыркунова Ларыса Іванаўна.

 

Народны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта http://www.shumilino.byНародны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта https://vk.comНародны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта https://vk.comНародны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта https://vk.comНародны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта https://vk.comНародны фальклорны калектыў «Гульбічы» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Фота з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Гурчанка, А. І. Шумілінскі народны фальклорны калектыў «Гульбічы» / А. І. Гурчанка // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : Л–Я. – С. 769.

2. Кернажыцкая, Л. Вопыт і праблемы захавання аўтэнтычнага фальклору ў дзейнасці фальклорных калектываў Віцебшчыны / Л. Кернажыцкая // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 177–194.

3. Мароз, М. Вас вітаюць «Гульбічы»! / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 2010. – 14 верас. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Песня «На полатях» записана в 2015-м году фольклорным коллективом «Гульбичи»