Тэатр народны мініяцюр «Буф». Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 01.09.2020 16:04
Тэатр мініяцюр «Буф» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры быў створаны ў 1993 годзе. У яго склад уваходзяць толькі мужчыны, якія працуюць у жанры пантамімы.
У 1996 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне «народны».
Калектыў з'яўляецца актыўным удзельнікам абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Штогод прымае ўдзел у свяце нацыянальных культур «Славянскія панадворкі», свяце горада, якія праводзяцца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
У рэпертуары – спектакль «Сем футаў пад кілем» па п'есе С. Кавалёва «Стомлены д'ябл» (2008), выступленне «20 год па жыцці з гумарам» (2013), праграма «Сямейнае насланнё» (2015), аўтарская праграма «Землякі» (2019).
«Буф» – лаўрэат I Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», уладальнік Гран-пры Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках (2000), не раз браў Гран-пры абласнога фестывалю гумару «Смяяцца не грэх» і інш.
Нязменны рэжысёр тэатра – Раманаў Юрый Віктаравіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермалаеў, С. «Свае хлопцы» з Міёраў забралі Гран-пры, а ў «Буфа» – прыз сімпатый гледачоў / С. Ермалаеў // Герой працы ( Шумiлiна ). – 2017. – 4 крас. – С. 1, 3.
2. Новицкая, В. БУФФонада – это класс! / В. Новицкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 24 апр. – С. 24.
3. Чарнічэнка, Н. Смяяцца – не грэх, а жыццёвая неабходнасць / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 12 лістап. – С. 1, 4.
4. Чарнічэнка, Н. Шуміліна – сталіца беларускага гумару / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 21 мая. – С. 1, 4.
5. Чарнічэнка, Н. Юрый Раманаў. Жыццё ў стылі буф / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 2 лют. – С. 5.
6. Якаўлева, С. З творчым захапленнем / С. Якаўлева // Герой працы (Шумiлiна). – 2000. – 10 кастр. – С. 1.