Хор народны народнай песні «Світанак». Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 30.06.2020 12:23
- Адноўлена 23.06.2020 11:16
Народны хор народнай песні «Світанак» Шумілінскага раённага Цэнтра культуры быў заснаваны ў 1972 годзе.
У красавіку 1988 года хору было прысвоена ганаровае званне «народны». Кіраўніком калектыву быў Раман Барысавіч Гольдберд. Ля вытокаў стаялі: Г. У. Гарбузава, Л. І. Дударава, Л. М. Заблоцкая, К. Ф. Палоўнікава.
З 1994 года калектывам кіраваў Аляксандр Аляксеевіч Петухоў.
Народны хор аб'ядноўвае каля 20 сапраўдных аматараў спеваў рознага ўзросту і прафесій. Яны назапасілі багаты рознабаковы рэпертуар ад лірычных да гісторыка-патрыятычных песень. Разам з беларускімі народнымі песнямі ў рэпертуары хору выкарыстоўваюцца і песні сучасных аўтараў. Канцэртная дзейнасць калектыву ў сярэднім за год налічвае каля 30 выступленняў.
Калектыў народнага хору ўдзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. З'яўляецца лаўрэатам III Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, неаднаразовым дыпламантам Усебеларускага фестывалю «Беларусь – мая песня», Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».
Кіраўнік хору – Ларыса Мікалаеўна Дземідовіч.
ЛІТАРАТУРА
1. В хоре те, кто любит песню // Дняпроўская праўда. – 2009. – 27 чэрв. – С. 4.
2. Коцікава, В. Душа ў яе песенная / В. Коцікава // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 14 студз. – С. 5.
3. Петухоў, А. «Мы радуем і цешым людзей песняй» / А. Петухоў ; гутарыў М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 1996. – 21 снеж. – С. 2.
4. Пятрова, А. «Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў!» / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2016. – 10 чэрв. – С. 5.
5. Пятрова, А. «Браслаўскія зарніцы сталі ярчэй з Шумілінам» / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2019. – 11 чэрв. – С. 4.