Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорны «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок

Народны фальклорны калектыў «Глейна» створаны ў 1999 годзе пры ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна». Галоўная задача калектыву – захаванне і вывучэнне фальклорнай песеннай спадчыны Гарадоччыны. У рэпертуары – каляндарна-абрадавыя і сямейна-бытавыя песні: вясновыя, летнія, вясельныя.

Калектыў прымае ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах: Міжнародны этнафэст «Фонтон» (Віцебск), «Усерасійская Масленіца-2012» (Пскоў), свята беларускай традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» (Магілёў), адкрыты фальклорны фестываль імя Вольгі Сяргеевай (Усвяты Пскоўскай вобласці), абласны фестываль абрадавага фальклору «Купалле Паазер'я 2004–2011», абласны фальклорны фестываль «Ад прашчураў да зор»; удзел у праекце Белтэлерадыёкампаніі «Зямля беларуская» (фільм «Гарадоцкая Поўнач»).

Кіраўнік калектыву «Глейна» – Таццяна Іванаўна Раева.

 

Народны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byНародны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byНародны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byНародны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byНародны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byНародны фальклорны калектыў «Глейна». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Культурная спадчына ў спевах / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2013. – 1 авг. – С. 15.

2. Бынькоў, А. «Са шчытом» і з дыпломамі / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2013. – 3 окт. – С. 23.

3. Залесская, С. «Глейна» – звено отечественной культуры / С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 6 марта. – С. 11.

4. Залесская, С. Хранители обрядовых песен / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2013. – 29 студз. – С. 1, 5.

5. Пастернак, Т. «Глейна» – культурный пласт народов-соседей / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2006. – 18 лістап. – С. 5.

6. Пастернак, Т. Их связала народная песня / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 27 сент. – С. 16.

7. Шляйко, Л. Адраджаюць традыцыі Гарадоччыны / Л. Шляйко // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 28 кастр. – С. 1.

8. Шляйко, Л. Перамога напярэдадні юбілею / Л. Шляйко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 9 крас. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Народны фальклорны гурт «Глейна» стаў лепшым у вобласці 

arrow Народный фольклорный коллектив «ГЛЕЙНА»