Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны песні і танца «Яблынька». Гарадоцкі раён, г. Гарадок

Народны ансамбль песні і танца «Яблынька» гарадскога Дома культуры быў створаны ў 1974 годзе. У 1983 годзе атрымаў званне «народны». А ў 2017 годзе ансамбль змяніў званне на больш высокае – «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У склад ансамбля ўваходзяць выкладчыкі Гарадоцкай школы мастацтваў, вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада, навучэнцы Гарадоцкага аграрнага каледжа. Доўгі час ў ансамблі выступалі В. Ф. Пракоф'ева, Р. М. Дубліна, С. А. Будман, Г. С. Лісіцына.

Аснову вакальнага і танцавальнага рэпертуару ансамбля складае беларускі фальклор. У творчасці ансамбля значнае месца займаюць харэаграфічныя творы, якія ўзніклі ў выніку ўдумлівага вывучэння, пераасэнсавання музычна-харэаграфічных узораў Гарадоччыны. Так, у рэпертуары з'явіліся танцы «Гарадоцкія ганчары», «У Езярышчы на ігрышчы», гарадоцкая полька «Калыханачка», пальмінская кадрыля «Зязюлька», «Суботніца», гарадоцкая кадрыля, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Лён», «Хлеб», «Яблынька».

Ансамбль – жаданы госць не толькі на раённых сцэнічных пляцоўках, але і на міжнародных фестывалях і ў канцэртных праграмах. Калектыў быў удзельнікам творчага паказу на ВДНГ СССР, канцэртаў у Польшчы (1986) і Прыднястроўі (1999). Ансамбль – дыпламант 1-га і 2-га Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці працоўных, лаўрэат Усесаюзнага агляду мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1985).

Музычны кіраўнік – В. А. Мурашкевіч.

 

Народны ансамбль песні і танца «Яблынька». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фота з сайта: http://gorodok.belcult.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бут, А. В гости со своим «самоваром»... / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 кастр. – С. 5.

2. Максименко, М. 33 – разве это возраст! / М. Максименко // Гарадоцкі веснік. – 2006.– 15 крас. – С. 2.

3. Мастацкія калектывы / падрыхт.: Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 729–731.

4. Расцветает «Яблонька» // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 27 чэрв. – С. 4.

5. Степанова, Д. О. Городокский народный ансамбль песни и танца «Яблынька» / Д. О. Степанова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 334.

6. Якаўлева, С. Расквітнела «Яблынька» ўзімку / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 12 снеж. – С. 1.

7. Якаўлева, С. «Яблынька» заваявала гран-пры / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 18 лістап. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ансамблю песни и танца «Яблынька» Городокского ГДК присвоено звание «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь»