Тэатр народны сатыры і гумару «Фанограф». Гарадоцкі раён, г. Гарадок
- Подробности
- Створана 06.07.2020 12:23
- Адноўлена 06.07.2020 09:05
Народны тэатр сатыры і гумару «Фанограф» гарадскога Дома культуры быў створаны як агітацыйна-мастацкі калектыў у 1981 годзе.
За гады існавання тэатра ў рэпертуар увайшлі і выклікалі захапленне гледачоў такія праграмы, як «Ключ-якасць», «За бацькамі ўслед», «Тым, хто забруджвае чалавечае асяроддзе – стоп», «Не ўсім па густу», «Мадэлі сезона», «У вечны шторм спакой нам толькі сніцца», «Ляпус-цяпус», «Было б здароўе», «Зіма на носе». Акрамя таго, падрыхтаваны цікавыя праграмы, прысвечаныя ўшанаванню прадстаўнікоў розных прафесій, святкаванню Новага года, Масленіцы ў горадзе і раёне.
У 1986 годзе калектыў стаў пераможцам у абласным аглядзе-конкурсе агітбрыгад, стаў дыпламантам Рэспубліканскага агляду-конкурсу, прадстаўляў народную творчасць Беларусі на ВДНГ СССР. У гэтым жа годзе тэатр атрымаў званне «народны».
З 1981 па 1999 гг. яго кіраўніком была Вольга Уладзіміраўна Каўрыга. З 1999 па 2002 гг. узначальваў тэатр С. Раманенка. Тэатр – лаўрэат абласных аглядаў-конкурсаў агітбрыгад 1987, 1989, 1991, 1993, 1995 гг.
Калектыў адзначаны дыпломамі абласных фестываляў гумару 1996 і 1999 гг., лаўрэата 1-га Усебеларускага фестывалю гумару «Аўцюкі-95», узнагароджаны дыпломамі фестывалю гумару «Аўцюкі-2000», «Аўцюкі-2003». Калектыў – лаўрэат 1-га і 2-га Усебеларускіх фестываляў народнай творчасці.
Цікавыя гумарыстычныя вобразы створаны самадзейнымі акцёрамі М. Крэчунам, В. Хазанавым, В. Карпіцкай, У. Каралёвым і іншымі.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Смеяться не грешно / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 4 окт. – С. 11.
2. Каролевич, Э. Смех, да и только / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 8 окт. – С. 8.
3. Люкшина, О. Два дня чудес / О. Люкшина // Гарадоцкі веснік. – 2003. – 25 кастр. – С. 2.
4. Мастацкія калектывы / падрыхт.: Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 729–731.
5. Мукомол, Л. Момент истины / Л. Мукомол // Гарадоцкi веснік. – 2005. – 26 сак. – С. 2, 4.
6. Мукомол, Л. Поговорим о странностях любви / Л. Мукомол // Гарадоцкi веснік. – 2004. – 27 сак. – С. 2.
7. Мукомол, Л. «Фонограф» держит марку / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 1999. – 30 крас. – С. 2.
8. Никольская, Л. Это сладкое слово – отчизна / Л. Никольская // Гарадоцкі веснік. – 2006. – 3 кастр. – С. 2.
9. Симонова, Л. Городокский юмор в Автюках / Л. Симонова // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 20 верас. – С. 4.