Калектыў народны фальклорны «Азерыца». Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча
- Подробности
- Створана 06.07.2020 12:23
- Адноўлена 06.07.2020 09:07
Народны фальклорны калектыў «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры створаны ў 2004 годзе. Ён аб'ядноўвае шчырых прыхільнікаў беларускай песні і музыкі, старадаўніх танцаў і фальклорных традыцый роднага краю. У 2006 годзе яму прысвоена ганаровае званне «народны».
Дзейнасць фальклорнага калектыву «Азерыца» скіравана на адраджэнне нацыянальнай культуры, развіццё самадзейнай творчасці, папулярызацыю народнай песні і музыкі, выкарыстанне лепшых узораў музычнага, танцавальнага фальклору, вуснай паэтычнай творчасці пры правядзенні святаў народнага календара і абрадаў. Значная частка музычных твораў, што складаюць аснову рэпертуару «Азерыцы», запісана ад старэйшага ўдзельніка калектыву Рыгора Данілавіча Бацюлёва – носьбіта аўтэнтычнага фальклору, сапраўднай народнай музыкі.
Калектыў прымае ўдзел у абласных фестывалях, аглядах і конкурсах. «Азерыца» паказала сваё майстэрства на абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор», стала лаўрэатам Міжнароднага фальклорнага фестывалю імя В. Сяргеевай у г. Усвяты Пскоўскай вобласці. Значнай падзеяй ў жыцці ансамбля стаў удзел у V Міжнародным фестывалі традыцыйнай культуры «Покуць-2010» у Харкаве (Украіна) і інш.
Кіраўнік калектыву «Азерыца» – Жанна Комава.
ЛІТАРАТУРА
1. Ляўковіч, І. Беларускія выканаўцы ў Расіі / І. Ляўковіч // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 22 кастр. – С. 4.
2. Ляўковіч, І. Лепшыя на Віцебшчыне / І. Ляўковіч // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 1 лістап. – С. 4.
3. Сямёнава, С. Дыпламанты прэстыжнага фестывалю / С. Сямёнава // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 22 чэрв. – С. 8.
4. Сямёнава, С. З падарункам ад «Сонца Расіі» / С. Сямёнава // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 25 кастр. – С. 8.
5. Шлейко, Л. Наша «Азерыца» в Пскове / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 21 кастр. – С. 8.
СПАСЫЛКІ