Калектыў фальклорны «Спадарыня». Гарадоцкі раён, г. п. Бычыха
- Подробности
- Створана 06.07.2020 12:23
- Адноўлена 06.07.2020 09:12
Фальклорны калектыў «Спадарыня» Бычыхінскага сельскага Дома культуры быў створаны ў 1986 годзе. Ён аб'ядноўвае шчырых прыхільнікаў беларускай песні і музыкі, старадаўніх танцаў і фальклорных традыцый роднага краю. У склад калектыву ўваходзіць 19 чалавек.
Рэпертуар калектыву складаюць песні да святаў народнага календара (Каляды, Купалле, Зажынкі, Масленіца), песні да вясельнага абраду і пазаабрадавыя, а таксама шматлікія музычныя творы і танцы: «Барыня», «Кракавяк», «Пакуты», «Полька», «Вальс», «Каробачка», «Марш», «Цыганачка» і інш.
Кіраўнік калектыву «Спадарыня» – Валянціна Тарасава.
ЛІТАРАТУРА
1. Весялуха, М. «Святы вечар добрым людзям» / М. Весялуха // Звязда. – 2016. – 23 снеж. – С. 6.
2. Залесская, С. На «северном полюсе» страны знают как колядовать / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 13 дек. – С. 11.
СПАСЫЛКІ