Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны аматарскі ансамбль народнай песні «Сябрына». Віцебск, г.

Народны ансамбль народнай песні «Сябрына» быў заснаваны ў Віцебску ў 1999 годзе пры вытворчым аб'яднанні «Маналіт». З 2007 года дзейнічае пры ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"». У тым жа годзе ансамблю было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У складзе ансамбля 21 чалавек. Ён аб'ядноўвае людзей ад 21 да 60 гадоў.

Мэтай калектыву з'яўляецца захаванне, адраджэнне і папулярызацыя беларускай народнай песні, народных традыцый, звычаяў, знаёмства з самабытнымі беларускімі інструментамі, выканальніцкай песеннай культурай славянскіх народаў.

Рэпертуар калектыву скаладаецца з беларускіх і рускіх народных песень у аранжыроўцы А. І. Максімава («Маруся», «Грымата», «Ой, ляцелі гусі з броду», «Я на горку ішла» і інш.). Зараз рэпертуар налічвае каля 30 розных твораў, якія суправаджаюцца харэаграфічнымі замалёўкамі, народнымі ўдарна-шумавымі інструментамі.

Калектыў вядзе актыўную творчую канцэртную дзейнасць, з вялікім поспехам удзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах горада, вобласці і непасрэдна культурна-гістарычнага комплексу. Прымае ўдзел у акцыях «Мы – беларусы», «Спяваем гімн разам з усёй краінай» і інш.

Народным ансамблем народнай песні «Сябрына» арганізуецца і праводзіцца вясельны абрад «Сватанне на Віцебшчыне», дзе раскрываецца тэма вясельных традыцый канца XIX – пачатку XX стст. на тэрыторыі рэгіёна. Абрад у выкананні ансамбля атрымаў шырокі рэзананс сярод сучаснай моладзі і карыстаецца вялікім попытам у маладых.

Калектыў – лаўрэат і дыпламант Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур Латвіі (г. Рэзекне, 2010), абласнога агляду-конкурсу фальклорных калектываў і відэафільмаў традыцыйных вясельных абрадаў у сучаснай вясельнай традыцыі Віцебшчыны «Вялікая вясельніца» (Дуброўна, 2009), дзе ён быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Захаванне элементаў традыцыйнага вяселля ў сучаснай вясельнай абраднасцi». За папулярызацыю традыцыйнай народнай творчасці калектыў таксама быў узнагароджаны дыпломам Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калектыў неаднаразова быў адзначаны падзякамі аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дэманстраваў сваё майстэрства ў Польшчы на «Дажынках» у г. Гродак і інш.

Мастацкі кіраўнік – Белязекава Валянціна Рыгораўна.

 

Народны ансамбль народнай песні «Сябрына» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”». Фота з сайта https://www.vitbichi.byНародны ансамбль народнай песні «Сябрына» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”». Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабіч, Т. М. Віцебскі народны ансамбль народнай песні «Сябрына» / Т. М. Бабіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 340.

2. Будкевич, М. Аплодисменты для «Сябрыны» / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 30 янв. – С. IV.

3. Дроздова, Н. Я. «Ой, гэтыя дзяўчоначкі!» / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 18 авг. – С. 5.

4. Еўтушэнка, М. Мілагучная «Сябрына» / М. Еўтушэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 16 авг. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

«Солдатики» – вокальная группа народного ансамбля народной песни «Сябрына»

«Добры Вечар» – народный ансамбль народной песни «Сябрына»