Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы». Віцебск, г.

Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» створаны ў 1971 годзе заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Аляксандраўнай Шафранавай. У складзе ансамбля прадстаўлены ўсе восем разнавіднасцяў балалаек сямейства рускіх балалаек, што існуюць з часоў рэформы В. Андрэева: ад самай маленькай балалайкі – рісссоlо (пікала) да самай вялікай – кантрабаса.

Рэпертуар актэта дастаткова разнастайны. Гэта творы кампазітараў розных нацыянальных культур: руская, мексіканская, яўрэйская, грэчаская, цыганская музыка; музыка розных стыляў і напрамкаў: п'есы камернага жанру, джазавыя кампазіцыі, народныя апрацоўкі і арыгінальныя п'есы. Апрацоўка і шэраг арыгінальных твораў належаць дацэнту Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Аляксандру Шалаву. Складаныя партыі для ўсіх інструментаў робіць Тамара Шафранава. Калектыў, які адрозніваецца ўласнай манерай і стылем выканання, часта называюць «жамчужынай Віцебска».

З нязменным поспехам калектыў выступае на розных фестывалях, Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Літве, ва Украіне, Польшчы, Германіі і іншых краінах, з'яўляецца неаднаразовым пераможцам рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў творчых работ выкладчыкаў і адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Актэт «Віцебскія віртуозы» – пераможца прэстыжных музычных конкурсаў і фестываляў: лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (Масква, 1974), лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (Мінск, 1974), Міжнароднага конкурсу імя Астара П'яцолы (Барнаул, 2008). Калектыў прымаў удзел у фестывалях: IV Рэспубліканскім фестывалі, прысвечаным 95-годдзю з дня нараджэння Г. І. Жыхарава (Мінск, 2010), фестывалі «Сузор'е майстроў» (Масква, 2011), II Міжнародным фестывалі народна-інструментальнай музыкі «Андрэеўскія» (Цвярская вобласць, 2013) і многіх іншых.

У 2018 годзе актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» быў узнагароджаны дыпломам «За захаванне традыцый» I Міжнароднага конкурсу-фестывалю ансамбляў «Нацыянальная калекцыя» ў г. Санкт-Пецярбургу. У 2022 годзе калектыў выступіў на адкрыцці VI Рэспубліканскага фестывалю імя Г. І. Жыхарава, прымеркаванага да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Салісты ансамбля – выканаўцы-віртуозы: Людміла Марозава (балалайка-прыма), Людміла Загоскіна (балалайка-прыма), Аксана Шурынава (балалайка-секунда), Аксана Валынец (балалайка-кварта), Таццяна Карпусенка (балалайка-альт), Ангеліна Карчэўская (балалайка-пікала), Алена Рабікава (балалайка-бас), Іна Захарава (балалайка-кантрабас).

 

Актэт балалаек Віцебскай абласной філармоніі. Фота з сайта https://vitebsk-fil.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Авик, В. В Россию со своей балалайкой / В. Авик // Витебские вести. – 2018. – 10 апр. – С. 5.

2. Алімава, А. Неўтаймоўнасць трох струн / А. Алімава // Культура. – 2009. – 21–27 лют. – С. 12

3. Алимова, Е. Три душевные струны / Е. Алимова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 10 марта. – С. I, VIII. – (Прил.: Союз. Беларусь. Россия).

4. «Витебским виртуозам» – 25 // Віцьбічы = Витьбичи. – 1998. – 27 нояб. – С. 2.

5. Гринь, Е. Играй,балалайка! / Е. Гринь// Вiцебскі рабочы. – 1998. – 10 лiстап. – С. 2.

6. Шафранова, Т. Витебские виртуозы / Т. Шафранова ; беседовал Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2003.– 26 верас. – С. 3–4.

7. Клёсава, Г. І. «Віцебскія віртуозы»: шлях да вяршынь і ... да сталічнай сцэны / Г. І. Клёсава // Культура. – 2001. – 19–25 мая. – С. 10.

8. Кожарский, Л. Нас принимали прекрасно / Л. Кожарский // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 28 сент. – С. 4.

9. Крупица, Н. Три струны большой души / Н. Крупица // Витьбичи. – 2015. – 17 февр. – С. 5.

10. Крупица, Н. Успех на «Либертанго» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 1 мая. – С. 4.

11. Кулагина, Н. Витебские музыканты в Польше / Н. Кулагина // Витебский курьер. – 2001. – 2 нояб. – С. 2.

12. Лукович, Н. Творческого долголетия, «Витебские виртуозы!» / Н. Лукович // Народнае слова. – 2003. – 22 лістап. – С. 5.

13. Мацаберидзе, Н. В. «Витебские виртуозы», октет балалаек / Н. В. Мацаберидзе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск :БелЭнімя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 195–196.

14. Мацаберидзе, Н. В. Шафранова Тамара Александровна / Н. В. Мацаберидзе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск :БелЭнімя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 606.

15. Пастернак, Т. С. В качестве приза – партитура : бесценный подарок привез из Минска октет балалаек «Витебские виртуозы» / Татьяна Пастернак // Витебские вести. – 2022. – 5 апр. – С. 18.

16. Пастернак, Т. Настоящие виртуозы! / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 29 студз. – С. 16.

17. Пастернак, Т. Октет попал в «коллекцию» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 29 нояб. – С. 18.

18. Писаренко, Н. Брависсимо, «Витебские виртуозы»! / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 29 янв. – С. I.

19. Пукшанскі, А. Дыпламанткі з балалайкамі / А. Пукшанскі // Беларусь. – 2018. – № 12. – С. 56.

20. Сеньков, В. «Калинка» в переводе не нуждается / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 11 мая. – С. 7.

21. Усава, М. «Віцебскія віртуозы» разбураюць стэрэатыпы / М. Усава // Звязда. – 2005. – 15 ліп. – С. 3.

22. Шафранова Тамара Александровна, белорусская исполнительница на балалайке, дирижер, педагог // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск :БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 572.

23. Шафранова, Т. А. Единственному в мире октету балалаек – 35 / Т. А. Шафранова ; беседовала Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 22 янв. – С. 4–5.

 

24. Шафранова, Т. А. Услышать трепетное звучание струны... / Т. А. Шафранова ; беседовала Н. Мацаберидзе // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 10 марта. – С. 8.

25. Шилец, К. Виртуозы балалайки / К. Шилец // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 19 янв. – С. VII. – (Прил.: Вечерний Витебск).