Аркестр сімфанічны. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 03.04.2023 14:50
- Адноўлена 04.04.2023 11:22
100 гадоў таму ў Віцебску з'явіўся першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі сімфанічны аркестр. Калектыў быў арганізаваны пры першай у рэспубліцы Віцебскай народнай кансерваторыі. Стваральнікам і кіраўніком аркестра быў выдатны пецярбургскі музыкант Мікалай Малько. 18 лістапада 1918 года адбылося прэм'ернае выступленне калектыву. Сведчаннем запатрабаванасці сімфанічнай музыкі ў паслярэвалюцыйным Віцебску стаў той факт, што на працягу трох гадоў свайго існавання аркестр сыграў звыш трохсот канцэртаў.
У 2012 годзе на базе Віцебскай абласной філармоніі быў нанава створаны сімфанічны аркестр. Дату 19 чэрвеня можна лічыць другім днём нараджэння віцебскага сімфанічнага аркестра. Дэбютны канцэрт калектыву адбыўся пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага.
У рэпертуары сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі сачыненні розных жанраў і стыляў. У выкананых праграмах шырока прадстаўлены папулярныя сімфанічныя творы XIX–XX стст. Калектыў увесь час працуе над пашырэннем рэпертуару. Усё часцей у канцэртных праграмах аркестра гучаць сачыненні ў стылі джаз, джаз-рок, а таксама сімфа-джаз і сімфа-рок. У рэпертуары прысутнічаюць сачыненні сучасных аўтараў, наладжана супрацоўніцтва з кампазітарам Яўгенам Магаліфам (Беларусь – ЗША).
Выступленні сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі карыстаюцца нязменным поспехам у публікі. Асабліва запатрабаваны традыцыйныя летнія канцэрты закрыцця філарманічнага сезона ў фармаце open-air.
ЛІТАРАТУРА
1. Белявский, В. Настоящий аншлаг! / В. Белявский ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 30 чэрв. – С. 7.
2. Ильина, А. Нужен ли Витебску симфонический оркестр? : История симфонического оркестра в Витебске / А. Ильина // Витебский курьер. – 2004. – 24 дек. – С. 4.
3. Кочетов, С. Витебский симфонический оркестр: возрождение традиций / С. Кочетов // Народнае слова. – 2012. – 19 чэрв. – С. 7.
4. Крупица, Н. И музыка, и живопись, и кофе... / Наталия Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 29 сент. – С. ІV. – (Прил.: Вечерний Витебск).
5. Крупица, Н. Небо в нотах / Н. Крупица // Витьбичи. – 2014. – 29 мая. – С. IV.
6. Нестеров, А. Завершаем сезон оркестром / А. Нестеров // Витебский проспект. – 2012. – 14 июня. – С. 2.
7. Пастернак, Т. Бах, Бетховен и французская классика / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 19 сент. – С. 23.