Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны эстрадны «Дзвіна». Віцебск, г., Руба, г. п.

Эстрадны калектыў «Дзвіна» створаны ў 1987 годзе ў г. п. Руба пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 года дзейнічае пры Палацы культуры «Руба». У 1998 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

У рэпертуары творы рускіх кампазітараў («Кветка і нож», «Пацалунак» К. Меладзэ, «Ноч – сяброўка» Т. Івановай, «Адлятаю» Б. Серкебаева, «Рускі хлопец», «Сэрца зямлі маёй», «Кветкі пад снегам» К. Брэйтбурга, «Стары раяль» М. Мінкова, «Я ведаю, ты далёка» А. Макарэвіча), творы беларускіх кампазітараў («Зачараваная мая», «Майскі вальс» І. Лучанка), украінскія песні («Адна каліна», «Белая зіма» Р. Квінты).

Калектыў – лаўрэат і дыпламант абласных і гарадскіх аглядаў-конкурсаў у межах Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».

Кіраўнікі – Я. М. Лур'е (з 1987), В. М. Данчанка (з 2005).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кліменка, І. А. Віцебскі народны эстрадны калектыў «Дзвіна» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 365.