Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў узорны харэаграфічны «Крынічка». Віцебск, г., Руба, г. п.

Харэаграфічны калектыў «Крынічка» створаны ў 1995 годзе ў г. п. Руба пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 года дзейнічае пры Палацы культуры «Руба». У 2007 годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».

Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя харэаграфічнага мастацтва.

У рэпертуары беларускія народныя танцы («Закаблука», «Тапатуха», «Крупчанская кадрыль», «Бульбачкі»), рускія народныя танцы («Матрошкі», «Барыня», «Рускі перапляс»), венгерскі народны танец «Пантазоа», «Ірландскі танец», харэаграфічныя замалёўкі («Гарманіст Цімошка», «Вялікі карагод», «Матылькі і кветачкі», «Шумлівы саксафон», «Ваенны танец»), у тым ліку жартоўныя («Ясь», «Вясёлыя сараканожкі», «Жабянячы джаз»).

Калектыў – удзельнік раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Крыніцы» (г. Гарадок), Міжнароднага фестывалю дзіцячага мастацтва «Царскасельскія сустрэчы» (Расія), Усерасійскага фальклорнага свята «Ягор'евы гульні», абласнога фестывалю нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі», аглядаў-конкурсаў у межах Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», абласнога агляду-конкурсу харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі».


ЛІТАРАТУРА

1. Гужвий, А. В песне – душа народная / А. Гужвий // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 15 лістап. – С. 5.

2. Кліменка, І. А. Віцебскі ўзорны харэаграфічны калектыў «Крынічка» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 365.

3. Крупица, Н. Браво, «Крынічка»! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 10 окт. – С. VI. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

4. Медведева, М. «Надежда» не дает стать одиноким / М. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2009. – 1 сент. – С. 6.

5. Народный ансамбль танца «Крыніцы» Витебского производственного объединения «Доломит». – Минск : Полымя, 1987. – 1 разв. л.