Тэатр народны мініяцюр «Кураж». Віцебск, г., Руба, г. п.
- Подробности
- Створана 03.04.2023 15:10
- Адноўлена 04.04.2023 10:14
Тэатр мініяцюр «Кураж» створаны ў 1996 годзе ў г. п. Руба пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 года дзейнічае пры Палацы культуры «Руба». У 2007 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – папулярызацыя тэатральнага мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясцовага насельніцтва.
У рэпертуары тэатралізаваныя прадстаўленні, спектаклі, тэатральныя мініяцюры, нумары.
Сярод пастановак: спектаклі «Калі казакі плачуць» паводле М. Шолахава (2001), «Як Іван Новы год шукаў» (2003), «Аперацыя "Валёнкі" на стары Новы год» (2004), «Выпадак у куратніку» (2007), тэатралізаваныя прадстаўленні «Смехатэрапія, альбо Апошні шанс» (2006), «Ідэальная Снягурачка», «Міцько ў армію праводзілі» (абодва 2009), «На варце мужчынскага спакою», народнае гулянне «Масленіца» (абодва 2010) і іншыя.
Калектыў – удзельнік і дыпламант абласнога свята гумару «Смяяцца не грэх» (г. п. Шуміліна), раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
ЛІТАРАТУРА
1. Кліменка, І. А. Віцебскі народны тэатр мініяцюр «Кураж» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 348–349.