Аб’яднанне народнае аматарскае «Надзея». Віцебск, г., Руба, г. п.
- Подробности
- Створана 03.04.2023 15:13
- Адноўлена 03.04.2023 15:13
Аматарскае аб'яднанне «Надзея» створана ў 2000 годзе ў г. п. Руба пры Палацы культуры. У 2004 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўная мэта дзейнасці – арганізацыя вольнага часу мясцовага насельніцтва сталага ўзросту.
У рэпертуары святочныя пасяджэнні, тэматычныя сустрэчы, тэатралізаваныя канцэрты.
Сярод пастановак: «Рубцоўскія вячоркі» (2007), «Выпадак у вёсцы», «Вячоркі ў Надзеі» (абедзве 2008), тэатралізаваныя канцэрты «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць...» (2004), святочныя канцэрты, прысвечаныя юбілею стварэння аб'яднання.
Калектыў – удзельнік, лаўрэат і дыпламант аглядаў-конкурсаў аматарскіх аб'яднанняў Віцебскай вобласці ў межах Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», абласных і гарадскіх аглядаў-конкурсаў народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» і іншых.
ЛІТАРАТУРА
1. Кліменка, І. А. Віцебскае народнае аматарскае аб'яднанне «Надзея» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 321.
2. Кохтава, З. Песня дапамагае не старэць, не хварэць / З. Кохтава // Народнае слова. – 2009. – 8 жн. – С. 4.