Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народнай песні «Світанак». Віцебск, г., Руба, г. п.

Ансамбль народнай песні «Світанак» створаны ў 1986 годзе ў г. п. Руба пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 года дзейнічае пры Палацы культуры «Руба». У 1997 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

У рэпертуары беларускія народныя песні («А гармонік грае», «Ой, вішанька-чарэшанька», «Пайшлі дзеўкі на лужок», «Цячэ рэчанька», «А ў полі два дубочкі», «Добры вечар, госці», «Цячэ рэчанька каламутна», «Вечар цёмны», «Ой, зіма, зіма»).

Калектыў – лаўрэат і дыпламант Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Усерасійскага фестывалю народнай творчасці «Спяваю табе, зямля мая», абласнога фестывалю нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі», абласных і гарадскіх аглядаў-конкурсаў у межах Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», удзельнік Міжнароднага фестывалю «Культура не ведае межаў» (Украіна, 1997) і іншых.

Кіраўнікі – Н. А. Няпомнішчая (з 1986), Г. В. Кастэнка (з 1991).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кліменка, І. А. Віцебскі народны ансамбль народнай песні «Світанак» / І. А. Кліменка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 340.