Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны дзіцячы танца «Ладачкі». Віцебск, г.

Віцебскі ўзорны дзіцячы ансамбль танца «Ладачкі» быў створаны ў 1964 годзе пры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 года – культурна-спартыўны цэнтр УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі») як ансамбль народнага танца, з 2000 года – сучасная назва. У 2005 годзе ансамблю прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікамі ансамбля былі: Л. А. Варанцова (з 1964), А. І. Казлова (з 2000).

У складзе ансамбля звыш 100 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў.

У рэпертуары калектыву каля 60 вакальна-харэаграфічных, эстрадна-харэаграфічных і сучасных танцавальных нумароў. Сярод іх: беларускія народныя танцы («Весялуха», «Касіў Ясь канюшыну», «Камарык»), сюжэтныя («Дожджык»), эстрадныя («Аранжавае сонейка»), харэаграфічныя кампазіцыі («Намаляваць мару», «Вяртайся», «Матрошкі») і іншыя.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы на сцэне Дома культуры чыгуначнікаў, на пляцоўках горада, вобласці, рэспублікі. «Ладачкі» неаднакратна прымалі ўдзел у рэспубліканскіх фестывалях Беларускай чыгункі, у фестывалях і конкурсах самадзейнай народнай творчасці. Ансамбль – дыпламант фестываляў, прысвечаных юбілеям Беларускай чыгункі, дарожнага фестывалю народнай творчасці «Сузор'е талентаў», удзельнік Міжнароднага фестывалю творчасці моладзі (Франкфурт-на-Одэры, Германія), нацыянальнага тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор'е надзей» і іншых.

 

Віцебскі ўзорны дзіцячы ансамбль танца «Ладачкі» культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фота з сайта https://vk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кастэнка, С. Р. Віцебскі ўзорны дзіцячы ансамбль танца «Ладачкі» / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 361–362.

2. Крупица, Н.«Ладушки» – моя любовь! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 19 апр. – С. IV.– (Прил.: «Вечерний Витебск»).

3. Метла, А. Ладушки, ладушки, где были? / А. Метла // Витебский курьер. – 2005. – 4 нояб. – С. 1,3.

4. Сеньков, В. Большая семья «Ладушек» / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 9 окт. – С. 1–2.

5. Сидорович, О. Танцуют «Ладушки» – готовь ладошки / О. Сидорович // Железнодорожник Беларуси. – 2001. – 6 дек. – С. 3.

6. Сташкевич, Л. Дети солнца / Л. Сташкевич // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 3 апр. – С. 13.