Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр народны «Сінтэз». Віцебск, г.

Народны тэатр «Сінтэз» як тэатральны гурток быў створаны ў 1919 годзе пры культасветаддзеле мясцовай чыгункі (зараз Палац культуры чыгуначнікаў, які з 2006 года ўваходзіць у склад культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі). Яго арганізатарам стаў тэатральны дзеяч з г. Петраграда Віктар Уладзіслававіч Шыманоўскі, які па запрашэнні аддзела пазашкольнага выхавання Віцебскага выканкама ў пачатку 1919 года ў саставе Другой студыі петраградскага перасоўнага тэатра прыязджаў у Віцебск і чытаў лекцыі для настаўнікаў чыгуначных школ г. Віцебска.

У савецкія часы драматычны тэатр, адзін са старэйшых самадзейных калектываў Беларускай чыгункі, быў адзначаны высокімі ўзнагародамі. Так, у 1977 годзе пад кіраўніцтвам рэжысёра Аляксандра Нісневіча, які ўзначальваў тэатр з 1974 па 1990 гг., «Сінтэз» стаў лаўрэатам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. Яму было прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». У 1985 годзе тэатр стаў лаўрэатам Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці. У 1982 годзе, першым сярод іншых аматарскіх калектываў, атрымаў прэмію камсамола Віцебшчыны. У 1983–1985 гг. тэатр стаў лаўрэатам Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанай 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тэатр – неаднаразовы дыпламант рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў народных тэатраў. Гастраляваў на БАМе, у Чалябінскай вобласці, Мінску, Брэсце, Даўгаўпілсе, у Чарнобыльскай зоне, іншых месцах. У рэпертуар тэатра ўваходзілі п'есы беларускіх і савецкіх драматургаў: «Прымакi» і «Раскiданае гняздо» Я. Купалы, «Апошнія» і «Варвары» М. Горкага, «Нашэсце» Л. Лявонава, «Каменны госць» А. Пушкіна, «Дом Бернарда Альбы» Ф. Гарсія Лоркі, іншыя творы. Пры тэатры працавала студыя, дзе выкладалі акцёрскае майстэрства і гісторыю тэатра.

З 1991 года традыцыі працягвае новы склад народнага тэатра «Сінтэз». Новаўвядзенні ў дзейнасць творчага калектыву чыгуначнікаў прыўнесла рэжысёр Ларыса Данчанка. Тэатр сінтэзу як арыгінальная форма сцэнічнага мастацтва зараджаўся са спектаклямі «Палёт над рысай», дзе быў выкарыстаны жывапіс мастака Валерыя Чукіна, «Тры жыцці Айседоры Дункан» у суправаджэнні слайдаў з выявамі скульптур Івана Казака і іншыя.

У 2012–2014 гг. калектыў узначальваў рэжысёр, член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі Ігар Баярынцаў. Спектакль па п'есе Марціна Мак-Донаха «Каралева прыгажосці» ў яго пастаноўцы атрымаў Гран-пры абласнога тэатральнага фестывалю. З гэтым тэатрам звязаны лёс харэографа Анастасіі Махавай, тэлеаператара Алега Чарняка, паэта Таццяны Жылінскай і многіх іншых творчых людзей.

З 2015 года тэатрам кіруе рэжысёр Уладзіслаў Мацкевіч. Сёння тэатр іграе спектаклі: «Мілы чалавек» К. Крапівы, «Стомлены д'ябал» С. Кавалёва. З пастаноўкай «Вячэра з дурнем» паводле аднайменнай камедыі французскага драматурга Ф. Вэбера віцебскі калектыў у 2019 годзе ў конкурсе «Тэатральная вясна» ў намінацыі «Рэжысура» заняў другое месца. У рэпертуары тэатра ёсць і малыя формы, розныя музычна-літаратурныя (дакументальныя) кампазіцыі. Народны тэатр «Сінтэз» – пастаянны ўдзельнік не толькі тэатральных фестываляў, але таксама іншых мерапрыемстваў г. Віцебска.

 

Юбілейная афіша Народны тэатр «Сінтэз». Фота з сайта https: http://xpress.by/Народны тэатр «Сінтэз» культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фота з сайта https: http://xpress.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Евдокимова, Е. Шагал шагнул на сцену / Е. Евдокимова // Белорусская нива. – 2000. – 28 июня. – С. 2

2. Кастэнка, С. Р. Віцебскі народны тэатр / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 347.

3. Крупица, Н. История на подмостках / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 19 окт. – С. 8.

4. Ліснеўскі, І. Віцебск тэатральны / І. Ліснеўскі // Тэатральная творчасць. – 1996. – № 6. – С. 29–32.

5. Маслова, Н. Момент славы / Н. Маслова // Железнодорожник Белоруссии. – 2008. – 3 мая. – С. 7.

6. Сеньков, В. Культуры храм и всем дворцам дворец / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 27 июля. – С. 5.

7. Трошин, Э. Совместить несовместимое / Э. Трошин // Железнодорожник Белоруссии. – 2000. – 2 дек. – С. 8

 

СПАСЫЛКІ

100-летний юбилей празднует народный театр «Синтез» КСЦ Витебского отделения БЖД

Афіцыйная старонка народнага тэатра «Сінтэз» ў Кантакце

Витебский народный театр отмечает вековой юбилей

Железнодорожник Белоруссии. Искренне со зрителем