Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народной песні «На панадворку» Браслаўскі раён, г. Браслаў

 Народны ансамбль народной песні «На панадворку» добра ведаюць не толькі на Браслаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Ансамбль быў заснаваны ў 1993 годзе, пры раённым Доме культуры, а ў 1995 годзе атрымаў званне «народны аматарскі калектыў».

Асноўнай мэтай дзейнасці ансамбля з'яўляецца прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыя народнай песні, развіццё прафесіянальнага майстэрства ўдзельнікаў.

У ансамбля вельмі разнастайны і рознажанравы рэпертуар. У яго ўваходзяць песні беларускіх кампазітараў (Л. Захлеўнага, М. Грынеўскага, У. Карызны і інш.), мясцовых самадзейных аўтараў, апрацоўкі беларускіх народных песень.

Калектыў – лаўрэат і дыпламант шматлікіх фестываляў мастацкай самадзейнасці. Сярод іх: абласны фестываль фальклору (1995, г. Мёры), агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў у межах усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (1998, 2004, г. Віцебск), міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (штогод, г. Браслаў) і інш.

Сёння калектыў ансамбля «На панадворку» складаецца з 15 чалавек розных прафесій ва ўзросце ад 28 да 56 гадоў.

Нязменным кіраўніком ансамбля з'яўляецца Марына Сямёнаўна Шыркевіч.

Народны ансамбль песні «На панадворку». г. Браслаў. Фотаздымак з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Клiшкоў, Д. Ганаровае званне «народны» / Д. Клішкоў // Браслаўская звязда. – 1997. – 15 лют. – С. 2.

2. Набеева, А. На кірмашы ў Даўгаўпілсе / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 6 снеж. – С. 5.

3. Палулех, З. Калі душа спявае... / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2007. – 28 сак. – С. 2.

4. Палулех, З. Улюбёныя ў песню / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2012. – 16 мая. – С. 2 ; 2013. – 22 чэрв. – С. 3.

5. Палулех, З. Якая песня без баяна / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2014. – 18 кастр. – С. 3.

6. Пашкевіч, Т. Шматгучнасць ансамбля «На панадворку» / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 3 дек. – С. 23.

7. Шыркевіч, М. С. Браслаўскі народны ансамбль народнай песні «На панадворку» / М. С. Шыркевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 30–31.

8. Шыркевіч, М. С. На панадворку ўсе сабраліся / М. С. Шыркевіч ; гутарыла А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 17 жн. – С. 5.