Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аркестр узорны дзіцячы духавы «Арляня». Полацкі раён, г. Полацк

Узорны дзіцячы духавы аркестр «Арляня» быў створаны ў 1976 годзе пры Палацы культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно».  3 1981 года мае званне ўзорнага, у 1995 годзе пацвердзіў яго.

Кіраўнікамі ансамбля былі: Я. Топаз (з 1976), Ф. Плавінскі (з 1992), А. Іванковіч (са снежня 1995).

У рэпертуары аркестра творы беларускіх, расійскіх і іншых кампазітараў: «Радзіма мая дарагая» У. Алоўнікава, «Юбілейны марш» Я. Глебава, «Беларуская танцавальная» Э. Багуслаўскай, «Марш беларускіх піянераў» Р. Пукста, «Беларускі вальс» А .Шыдлоўскага, «У лесе прыфрантавым» М. Блантэра, «Хай заўжды будзе сонца» А. Астроўскага, «Героі застаюцца маладымі» А. Пахмутавай, «Неапалітанскі танец» П. Чайкоўскага, паланез «Развітанне з Радзімай» М. Агінскага і інш.

Калектыў заўсёды прымае ўдзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. З'яўляецца дыпламантам Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці, лаўрэатам абласнога агляду дзіцячых духавых аркестраў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Узорны дзіцячы духавы арестр «Арляня» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 879–880