Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны ветэранаў працы «Сардэчныя сустрэчы». Дубровенскі раён, г. Дуброўна

Народны клуб ветэранаў працы «Сардэчныя сустрэчы» створаны ў 1988 годзе.

Праца клуба накіравана на стварэнне ўмоў для зносін людзей сталага ўзросту, арганізацыі іх вольнага часу, перадачы жыццёвага вопыта моладзі. На базе клуба праводзяцца тэматычныя вечары, акцыі, вечары-сустрэчы, святы.

Пры клубе дзейнічае валанцёрская ініцыятыўная група «Дом без адзіноты», якая з 2011 года працуе па кірунку адвакацыі, з мэтай паляпшэння якасці жыцця пажылых людзей і інвалідаў. У 2013 годзе па ініцыятыве валанцёрскай групы і пры падтрымцы Дубровенскага райвыканкама стартаваў праект «Жыватворная крыніца», дзякуючы якому была абсталявана купель помніка прыроды мясцовага значэння «Барадзінцаўская крыніца» ў Кіраёўскім гаі.

Кіраўніком клуба з'яўляецца Гарэлікава Клаўдзія Рыгораўна.

 

Народны клуб ветэранаў працы «Сардэчныя сустрэчы», г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Шаўчэнка, У. Сяброў сардэчныя сустрэчы / У. Шаўчэнка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 18 ліп. – С. 1–3.

2. Шпаковская, Г. Танцам возраст не помеха / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 8 окт. – С. 23.

 

СПАСЫЛКІ

Дубровенский народный клуб ветеранов «Сердечные встречи» отпраздновал юбилей