Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі». Дубровенскі раён, г. Дуброўна

Вялікай папулярнасцю ў жыхароў г. Дуброўна карыстаецца народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі». Члены народнага клуба нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі» не проста прыгатуюць і прапануюць вам паспрабаваць смачныя стравы, але і аздобяць частаванне ўрачыстым абрадам.

Напрыклад, госці аднаго з фестываляў «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», які традыцыйна праводзіцца на дубровенскай зямлі, трапілі на вяселле, дзе кожнаму з іх знайшлося месца за доўгімі сталамі, а шчодрыя маладыя надзялілі іх кавалкам вясельнага каравая, паднеслі поўны келіх і пачаставалі святочнымі стравамі.

Клуб дзейнічае ў Дуброўне з чэрвеня 2001 года. У студзені 2004 года яму было прысвоена званне «народны».

Народны клуб «Дубровенскія прысмакі» прадстаўляў сваю кухню на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзельнічаў у абласным свяце «Купалле Падняпроўя», абласных аглядах-конкурсах аматарскіх аб'яднанняў у Лепелі і Верхнядзвінску, сустракаў замежную афіцыйную дэлегацыю Краснінскага раёна Расійскай Федэрацыі, прыбыўшую на Дубровеншчыну для падпісання дагавора аб узаемасупрацоўніцтве паміж Краснінскім раёнам (Расія) і Дубровенскім (Беларусь), з'яўляецца лаўрэатам заключнага агляду-конкурсу аматарскіх аб'яднанняў Віцебскай вобласці ў рамках II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня». Не абыходзяцца без «Дубровенскіх прысмакаў» святкаванні Каляд, Вялікадня, Купалля. Народны клуб «Дубровенскія прысмакі» прымае актыўны ўдзел у правядзенні Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Расіі, Беларусі, Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».

Мэта дзейнасці клуба «Дубровенскія прысмакі» – зберажэнне культурнай спадчыны свайго краю; вывучэнне побыту продкаў, гульняў, звычаяў, абрадаў; зберажэнне багатых кулінарных традыцый Дубровеншчыны.

Членамі клуба знойдзены, адноўлены і паспяхова прымяняюцца старадаўнія рэцэпты прыгатавання страў з бульбы, тварагу, выпечка здобы, салодкага.

Членамі клуба распрацаваны буклет «Дубровенскія прысмакі», буклет культурна-нематэрыяльных каштоўнасцяў Дубровенскага раёна з элементамі паказу падрыхтоўкі абрадавых страў Дубровеншчыны: «Вясельны каравай аграгарадка Станіславова», «Вясельны каравай «Рогач» аграгарадка Ляды», «Расасенскія бубашкі», «Бедная Куцця», «Багатая Куцця» і інш.

Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Крукоўская Інэса Вітальеўна.

Народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі». Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.by

ЛІТАРАТУРА

1. Анечкина, Е. «Дубровенскія прысмакі» / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2008. – 9 жн. – С. 12.

2. Волкава, Л. А «Дубровенскія прысмакі» смачныя! / Л. Волкава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 19 янв. – С. 5.

3. Дубровенскі, Л. Бліны-аладкі, кулічы ды пасхі / Л. Дубровенскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 24 мая. – С. 2.

4. Корсак, Д. Каравай. Кого хочешь выбирай / Д. Корсак // Советская Белоруссия. – 2004. – 13 окт. – С. 11.

5. Пастернак, Т. И каравай «рогатый»... / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2013. – 8 нояб. – С. 23.

6. Пучкова, К. Першымі сустракаюць гасцей / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 23 чэрв. – С. 5.

7. Церашкова, В. Смачная гасціннасць / В. Церашкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 27 чэрв. – С. 2.

8. Чакушка, В. Смачна, весела, гасцінна / В. Чакушка // Витебские вести. – 2014. – 15 мая. – С. 23.

9. Чернышев, А. Клуб «Дубровенскія прысмакі» приглашает на шоу-программу / А. Чернышев // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 20 студз. – С. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1.            Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.

2.            Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.

3.            Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.

4.            Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.

5.            Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.

6.            Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.

7.                   Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.