
The Opening of Personal Exhibition of V. Prokoptsov «Strings of Space and Time»
- Details
- Created on Thursday, 15 May 2014 16:33

Мастацкі праект Уладзіміра Пракапцова «Вяртанне ў Віцебск» адбыўся 19–20 мая 2014 года. Куратар праекта Цыбульскі Міхась – дацэнт ВДУ імя П.М.Машэрава, кандыдат мастацтвазнаўства.
Уладзімір Пракапцоў – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюза мастакоў.
19.05.2014 у межах праекта каля гародской ратушы адбыўся перформанс. Мастак у вячэрнім асвятленні пісаў карціну «Мой Віцебск». Па словах Уладзіміра Пракапцова, гэта яго прызнанне ў любові і павазе да Віцебска, які даў яму шлях у жыццё і мастацтва. Ролю агняборца падчас правядзення перформанса бліскуча выканаў М. Цыбульскі.
Шмат віцяблян назіралі за натхнёнай працай майстра, а самыя смелыя нават мелі магчымасць унесці свае карэктывы ў яго карціну.
20.05.2014 адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака «Струны прасторы і часу» і прэзентацыя кнігі Б. Крэпака «Владимир Прокопцов. Неудержимая квадрига жизни».
У 17 гадзін у абласной бібліятэцы сабраліся вядомыя віцебскія мастакі, выкладчыкі мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, супрацоўнікі ўстаноў культуры, прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі. Асабліва прыемнай для мастака была прысутнасць на імпрэзе яго першых настаўнікаў А.Ц. Жукавай, І.П. Хіцько, А.Ф. Кавалёва і аднакурснікаў – сёння першага прарэктара ВДТУ С.І. Малашэнкава, загадчыка кафедры дызайна ВДУ імя П.М. Машэрава В.У. Кулянёнка, мастака В.А. Мядзвецкага.
Шмат шчырых і добрых слоў у адрас Уладзіміра Пракапцова было сказана выступаючымі на вернісажы, сярод якіх былі: намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.К. Аленская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСМ С.А. Баранкоўская, дырэктар-мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа В.Д. Анісенка, мастак А.А. Скавародка.
На выгляд знешне спакойны, мастак быў вельмі ўзрушаны. І ў сваім выступленні раз-пораз дзякаваў Віцебску, выкладчыкам мастацка-графічнага факультэта за ўсё, што яны зрабілі для яго.
Абласной бібліятэцы і бібліятэцы ВДУ імя П.М. Машэрава В. Пракапцоў падараваў вялікую колькасць кніг.
У час рэалізацыі гэтага праекта нарадзілася і ідэя другога праекта, які мяркуецца правесці ўвосень 2014 года.


































