eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

kupala-m 

 

ЯК НА СВЕТ РАДЗІЎСЯ ЯНКА…

Біяграфія Я. Купалы

Нарадзіўся Я. Купала 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года ў вёсцы Вязынка (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Бацькі былі збяднелыя шляхцічы, жылі на арандаваных землях у памешчыцкіх угоддзях. У дзяцінстве будучаму паэту даводзілася шмат дапамагаць бацьку, які па сутнасці, нягледзячы на сваё шляхецкае паходжанне, належаў да ліку беззямельных сялян і вымушаны быў апрацоўваць здымныя ўчасткі, плацячы буйныя сумы ў якасці арэнды за выкарыстанне ўгоддзяў. Пазней Іван уладкаваўся чорнарабочым на мясцовы броварны завод. Хоць цяжкая праца адымала ў маладога чалавека шмат часу, яму ўдавалася выкройваць вольныя гадзіны на занятак самаадукацыяй; такім чынам, неўзабаве будучы Янка Купала азнаёміўся практычна з усімі кнігамі з бацькаўскай і памешчыцкай бібліятэк.

Увесь свой вялікі дар Купала аддаў народу. Ён заўсёды ішоў адной з ім дарогай: і ў дні вялікіх перамог і ў дні цяжкіх выпрабаванняў. Паэт добра ведаў жыццё свайго народа, жыў яго імкненнямі і марамі і быў палымяным змагаром за свабоду і шчасце працоўнага чалавека.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Як на свет радзіўся Янка…: біяграфія Я. Купалы”, якая пройдзе з 2 ліпеня па 2 жніўня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, што прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваюцца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 238 с.

2. Дэконская, В. Яшчэ адна загадка ў Купалавай біяграфіі : да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 51–52. – С. 16.

3. Жыдовіч, І. К. Янка Купала : жыццё і творчасць / І. К. Жыдовіч. – Мінск : Вучпедвыд БССР, 1959. – 190 с.

4. Колас, Г. Карані міфаў : жыццё і творчасць Янкі Купалы / Г. Колас. – Мінск : БГАКЦ, 1998. – 348 с.

5. Купала, Я. П'есы. Публіцыстыка. Янка Купала пра сябе / Я. Купала. – Мінск : ГА БТ "Кніга", 2002. – 528 с.

6. Купала Янка : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд.: І. П. Шамякін. – Мінск : Выд. БСЭ, 1986. – 727 с.

7. Любімы паэт беларускага народа / рэд.: І. Грамовіч ; склад.: І. Жыдовіч, У. Луцэвіч. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960. – 259 с.

8. Народны паэт Беларусі / рэд.: Т. Хадкевіч ; склад.: І. К. Жыдовіч. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 361 с.

9. Пуцявінамі Янкі Купалы : дакументы і матэрыялы / уклад.: Г. В. Кісялёў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 312 с.

10. Успаміны пра Янку Купалу / склад.: А. М. Кулакоўскі, Н. Р. Цвірка. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 271 с.

11. Янка Купала : жыццё і творчасць : 1882-1942 / склад.: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская. – Мінск : Нар. асвета, 1972. – 175 с.

12. Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі : жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Р. Ярош. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 341 с.

 

КНІГІ

 

 


 

1

Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 238 с.


У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш.

Аўтар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу.

 

 


 

2

Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі : жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Р. Ярош. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 341 с.


У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследаванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталёвым аналізе купалаўскай творчасці. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасць іншых паэтаў, на развіццё беларускай літаратуры.