eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality
kolas-m 
 

ДУХОЎНЫ ЗАПАВЕТ МОЛАДЗІ

АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧАЕ, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І САЦЫЯЛЬНАЕ Ў ТРЫЛОГІІ Я. КОЛАСА “НА РОСТАНЯХ”


Трылогія Якуба Коласа "На ростанях" – гэта адзін з твораў, які адыграў выключную ролю ў справе станаўлення і далейшага развіцця беларускага рамана. У ім праўдзіва і з вялікім майстэрствам адлюстравана жыццё шырокіх працоўных мас і інтэлігенцыі напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паказаны удзел народных мас у рэвалюцыйнай барацьбе, раскрыты тыя магутныя сілы, якія імкнуліся разарваць ланцугі няволі, здабыць свабоду і шчасце. Асноўную ўвагу пісьменнік канцэнтруе на адлюстраванні працэсу росту сацыяльна-палітычнай свядомасці і рэвалюцыйнай актыўнасці сялянскіх мас і дэмакратычнай інтэлігенцыі.

На прыкладзе жыцця жыхароў вёсак, пісьменнік дае ўсебаковае ўяўленне аб паднявольным і бяспраўным існаванні беларускага працоўнага сялянства, аб умовах яго працы, асаблівасцях быту, культуры і г. д. З вялікім майстэрствам стварае пісьменнік старонкі гісторыі барацьбы народа за сваё вызваленне. Аўтар робіць экскурс у мінулае для таго, каб падкрэсліць, што жыццё яго герояў амаль не змянілася, хоць з той пары прайшло нямала часу.

Я. Колас у трылогіі асудждае царызм, які трымаў беларускі народ у страшэннай няволі, галечы і голадзе. Пануючыя класы гдядзелі на працоўны народ і на яго працу, як на сродак для сваёй нажывы.

Назва твора мае філасофскае паняцце: выбар чалавекам жыццёвага шляху ва ўмовах, калі знешнія абставіны дыктуюць самыя розныя варыянты. Кожны з нас робіць мноства выбараў штодня, але ёсць выбар жыццёва важны, лёсавызначальны. У трылогіі Колас дэманструе выдатнае ўменне лаканічна гаварыць пра вялікае і значнае. Дасягаецца гэта, як правіла, з дапамогай мастацкай дэталі.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Духоўны запавет моладзі : агульначалавечае, нацыянальнае і сацыяльнае ў трылогіі Я. Коласа "На ростанях", якая пройдзе з 2 красавіка па 2 мая, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для наведвальникащ сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў, якія ўключаны ў экспазіцыю.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Казбярук, Уладзімір Міхайлавіч. Станаўленне характару / Уладзімір Міхайлавіч Казбярук // Якуб Колас у школе : дапаможнік для выкладчыкаў беларускай літаратуры / Уладзімір Міхайлавіч Казбярук. — Мінск : Народная асвета, 1967. — С. 111—134.

2. Казлова, В. Народ і інтэлігенцыя ў трылогіі «На ростанях» / В. Казлова // Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / рэдкал.: П. Броўка [і інш.]. — Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1959. — С. 204—228.

3. Колас, Якуб. На ростанях : трылогія / Я. Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с.

4. Лужанін, Максім. Колас расказвае пра сябе / Максім Лужанін. — Мнінск : Беларусь, 1964. — 324 с.

5. Ляшук, В. Я. Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» : метадычны дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ляшук. — Мінск : Выд. А. Ванін, 1996. — 96 с.

6. Ляшук, В. Я. Праблемны аналіз трылогіі «На ростанях» / В. Я. Ляшук // Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» у школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. — Мінск : Полымя, 2001. — С. 26—38.

7. Навуменка, І. Я. Герой, які вучыцца і вучыць / І. Я. Навуменка // Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. — Мінск : Народная асвета, 1982. — С. 139—183.

8. Навуменка, І. Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка. — Мінск : Беларусь, 1968. — 336 с.

9. Пширков, Юлиан Сергеевич. Якуб Колас : критико-биографический очерк / Юлиан Сергеевич Пширков. — Минск : Акад. наук БССР, 1952. — 223 с.

10. Пшыркоў, Юліян Сяргеевіч. Летапісец свайго народа : жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Юліян Сяргеевіч Пшыркоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1982, — 367 с.

11. Пшыркоў, Юліян Сяргеевіч. Эпас рэвалюцыі : паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка», трылогія «На ростанях» / Юліян Сяргеевіч Пшыркоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1975. — 240 с.

12. Шамякіна, А. І. «Вобразы мілыя роднага краю...» : прастора і час у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 175 с.

13. Шамякіна, А. І. Катэгорыя часу ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна // Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / рэд.: Г. В. Гавароўскі. — Мінск : Паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа, 1997. — С. 98—105.

14. Шамякіна, Т. І. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. У дапамогу педагогу. — 2010. — № 4. — С. 37—49.

15. Шамякіна, Т. І. Час і прастора ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» / Т. І. Шамякіна // З глыбінь народных / рэдкал.: А. А. Лойка [і інш.]. — Мінск : Выд. БДУ, 1982. — С. 21—29.

16. Якуб Колас : да 100-годдзя з дня нараджэння : бібліяграфічны паказальнік /склад.: Н. Б. Ватацы [і інш.]. — Мінск : Дзярж. б-ка БССР, 1983. — 423 с.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 


01

Навуменка, І. Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. — Мінск : Народная асвета, 1982. — 207 с.


У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа як дарэвалюцыйнага, так і савецкага часу. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы, раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.

 


02

Ляшук, В. Я. Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» : метадычны дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ляшук. — Мінск : Выд. А. Ванін, 1996. — 96 с.


Упершыню кніга была выдадзена ў 1996 г. пад назвай «Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». У метадычным дапаможніку вызначаны найбольш мэтазгодныя шляхі аналізу твора — праблемны і кампазіцыйны, распрацавана сістэма ўрокаў з дапамогай гэтых шляхоў, раскрыта методыка правядзення ўрокаў, скіраваная на асэнсаванне вучнямі агульначалавечых праблем твора і яго мастацкай арыгінальнасці.


03

Шамякіна, А. І. «Вобразы мілыя роднага краю...» : прастора і час у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 175 с.


Упершыню даследуюцца паняцці «прастора» і «час» у трылогіі «На ростанях» і іх месца і роля ў коласаўскім выяўленні прыроды, нацыянальнай гісторыі, фарміраванні духоўнага свету народнага абаронцы, нацыянальнага барацьбіта за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якім паўстае галоўны герой трылогіі Андрэй Лабановіч.

Даследаванне адзінства тэмы прыроды з аўтарскай канцэпцыяй і нацыянальным характарам дазваляе ў многім па-новаму зразумець трылогію Я. Коласа «На ростанях».

Разлічана на спецыялістаў-літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў.


04

Колас, Якуб. На ростанях : трылогія / Я. Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с.


Трылогія складаецца з аповесцей «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях». Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі. У гэтым вобразе ўвасоблены лепшыя рысы перадавой інтэлігенцыі таго часу. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам.