eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Прыязджайце дадому...

 
Burawkin-2016
 

«Прыязджайце дадому...»

Вобразы роднага краю ў творах Генадзя Бураўкіна


Люблю свой край,

зялёны і спакойны.

Сіваваронкі дрэмлюць на слупах.

Над хатамі - 

вясёлыя шпакоўні,

А ў хатах - 

аржанога хлеба пах.

                                                                                                                                                                          Генадзь Бураўкін

 

 

Як верны сын і патрыёт сваёй Радзімы Генадзь Бураўкін на працягу творчага шляху неаднаразова звяртаецца да роднага краю, апявае і славіць яго ў сваіх творах. Паэт існуе і жыве адчуваннем неадрыўнасці ўласнага лёсу ад лёсу сваёй бацькаўшчыны, свайго народа.

Асабліва цёплыя і прачулыя словы знаходзіць Генадзь Бураўкін для роднай Полаччыны, дзе нарадзіўся і вырас. У першай кнізе паэта «Майская просінь» (1960) знаходзім вершы, поўныя пачуцця сыноўняй любасці да роднага краю. Верш «Полаччына» пачынаецца са звароту да тых людзей, якія прывыклі блукаць па свеце ў пошуках рамантыкі ў чужых краях:

 

He шукайце красы за морамі,

Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,

Прыязджайце да нас на Полаччыну,

Пахадзіце яе прасторамі.

 

 Для абмалёўкі прагажосці Полаччыны паэт выбірае такія эпітэты і параўнанні, словы і выразы, якія з усёй паўнатой перадаюць асаблівасць гэтага кутка Беларусі:

 

Тут азёры, як неба, сінія,

У чаротах чароды гусіныя,

А на дне Млечным Шляхам свецяцца

Трапяткія гурты язіныя.

 

Паэт стварае дзівосную карціну роднага кутка, казачныя атрыбуты і рэчы сустракаюцца на кожным кроку:

 

Тут пад кожным курганам і каменем –

Ці быліна, ці казка чароўная...

 

Полаччына, край паэтычных легенд і песень, больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. «Полацкая балада» Генадзя Бураўкіна – таксама пра родны кут, толькі ўжо ў іншым гістарычным плане. Аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут:

 

Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,

Толькі вочы закрыць на хвіліну –

І пачуеш дыханне далёкіх вякоў,

Старадаўнія песні-быліны.

 

Паэтычным прызнаннем у любві і вернасці сваёй Радзіме прасякнуты вершы «Край мой», «Мая вясковая хаціна...», «Я не знаю, удаўся ў каго я такі...», «Рэкі Беларусі», «Шпак спявае...», «У дарозе», «Элегіі старога саду» і многія іншыя.

Не адзін год давялося Г. Бураўкіну жыць удалечыні ад Радзімы. Цыкл вершаў «Разлукі чашу выпіў я да дна» прысвечаны тэме любві да роднага краю. Паэт на ўласным вопыце пераканаўся, што «толькі на Радзіме чалавеку ходзіцца і дыхаецца ўсмак». Яго не захапляе яркая прыгажосць чужой краіны, густыя фарбы заморскай вясны. Амаль у кожным вершы, напісаным паэтам на чужыне, жыве думка-загадка пра бацькаўшчыну, маці, могілкі блізкіх, тут уваскрасаюць дарагія сэрцу пейзажныя вобразы: «берагі зялёныя Дзвіны», «гоман полацкіх бароў».

 

Я не думаў, што так прывязаны

Да імшарнай, пясчанай зямлі,

Да прыгоркаў з дубамі і вязамі,

Да бяроз, што ў паляны ўраслі.

А, пажыўшы ў заморскай далечы,

Паглядзеўшы рэкламны рай,

Зразумеў я, дамоў прылятаючы,

Як мне дораг мой родны край.

 


1

Бураўкін, Г. Майская просінь : лірыка / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзярж. выдавецтва БССР, 1960. — 50 с.

 

Першы зборнік вершаў Генадзя Бураўкіна. Сюды ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісаныя ў гады вучобы, на рубяжы дзяцінства і юнацтва.


1

Бураўкін, Г. З любоўю і нянавісцю зямною / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзярж. выдавецтва БССР, 1963. — 119 с.


Другая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна.


1

Бураўкін, Г. М. Гняздо для птушкі радасці : вершы / Г. М. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1986. — 78 с.


Кніга Генадзя Бураўкіна, у якой паэт актыўна змагаецца за ўсё сумленнае і светлае ў жыцці. Любоўю і замілаваннем да роднай зямлі прасякнуты мужныя, пранікнёныя радкі паэзіі сцверджання.


1

Бураўкін, Г. М. Узмах крыла : новыя вершы / Г. М. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.


Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апошнія гады, калі ён жыў у Нью-Йорку. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя матывы.


1

Бураўкін, Г. М. Паміж зоркай і свечкай : вершы: [1995—1997] / Г. М. Бураўкін. — Мінск : Бацькаўшчына, 2000. — 120 с.


Кнігу склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага аўтар разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі.


1

Бураўкін, Г. М. Лісты да запатрабавання : вершы і паэмы / Г. М. Бураўкін. — Мінск : Кнiгазбор, 2010. — 336 с.


Кнігу паэзіі Генадзя Бураўкіна склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання.


1

Бураўкін, Г. М. Нагаварыцца з зоркамі : [вершы 2010–2013 гадоў] / Г. М. Бураўкін ; [укладанне С. Шапрана]. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 129, [5] с. — (Кнігарня пісьменніка; вып. 53).


У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы апошняга часу (2010—2013 гадоў), большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Апошняя прыжыццёвая кніга паэта, сігнальны экзэмпляр якой ён паспеў патрымаць у руках.


1

Бельскі, А. Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. — 237 с.


У кнізе шырока асвятляюцца духоўныя і эстэтычныя шуканні сучаснай літаратуры. Аўтар праяўляе цікавасць да вядомых у літаратуры імёнаў: М. Танка, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна.


9

Макарэвіч, В. Пяро і бліскавіца: вершы, паэмы, артыкулы / В. Макарэвіч. — Мінск : Універсітэцкае, 2001. — 320 с. — (Школьная бібліятэка).


У кнігу ўвайшлі артыкулы пра пісьменнікаў А. Бачылу, П. Багрыма, Г. Бураўкіна, А. Вялюгіна і інш., а таксама вершы, прысвечаныя беларускім пісьменнікам.


1

Русецкі, А. Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. Русецкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 287 с.


Кніга літаратурных партрэтаў вядомых пісьменнікаў Віцебшчыны: В. Быкава, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, А. Вярцінскага, Г. Бураўкіна, С. Законнікава, У. Караткевіча, Я. Сіпакова.


1

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. — 928 с.


У выданні разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у нацыянальную прозу, паэзію, драматургію, літаратуразнаўства.


1

Гілевіч, Н. Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 302 с.


Кнігу склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству некаторых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам.


 

    


ЛІТАРАТУРА

1. Бароўская, І. «Па той зямлі, дзе ўсё табою дыша...» / І. Бароўская // Роднае слова. — 2001. — №8. — С.83—85.

2. Бельскі, А. «Горка плача лебедзь адзінокі» (Генадзь Бураўкін) / А. Бельскі // Краса і смутак / А. Бельскі : дапаможнік для настаўнікаў. — Мінск : Мастацкая літіратура, 2000. — С. 139—145.

3. Бураўкін, Г. Варта вернасці : вершы і паэма / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 112 с.

4. Бураўкін, Г. Вершы пяці кніг : выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 272 с.

5. Бураўкін, Г. Дыханне : паэзія / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1966. — 104 с.

6. Бураўкін, Г. Жніво : кніга паэзіі / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.

7. Бураўкін, Г. З любоўю і нянавісцю зямною / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзярж. выдавецтва БССР, 1963. — 119 с.

8. Бураўкін, Г. Першая старонка / Генадзь Бураўкін // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1966. — С. 51—54.

9. Бураўкін, Г. Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу / Генадзь Бураўкін. Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.

10. Гілевіч, Н. І стаў вытокам радасці радок / Ніл Гілевіч // Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — С. 149—165.

11. Драздова З. У. Генадзь Бураўкін / Драздова З. У. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. — С. 710—728.

12. Макарэвіч, В. З любоўю і ненавісцю зямною (Генадзь Бураўкін: сталасць паэтычнага мыслення) / В. Макарэвіч // Пяро і бліскавіца : вершы, паэмы, артыкулы / В. Макарэвіч. — Мінск : Універсітэцкае, 2001. — С. 220—235.

13. Русецкі, А. Маладосць душы (Генадзь Бураўкін) / А. Русецкі // Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. Русецкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — С. 131—161.