eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Якога колеру вайна

 
Burawkin-2016
 

«Якога колеру вайна»

Ваенная тэма ў творчасці Генадзя Бураўкіна


Час хаду у новы дзень прыспешвае,

Успаміны горкія драбніць…

А ўсё роўна помнім сорак першы, 

Як і сорак пяты, — да драбніц…

                                                                                                                                                                          Генадзь Бураўкін

 

 

Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Генадзь Бураўкін – з пакалення дзяцей вайны. Гэта пакаленне перажыла смерць родных і блізкіх, голад, страх, жыццё на акупаванай тэрыторыі. Усё гэта назаўжды пакінула свой адбітак у сэрцах дзяцей вайны.

У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Першая старонка» (1964) Генадзь Бураўкін успамінае: «Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне было пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з'яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем'ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трыма радамі: першы рад - мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай, і паліцаі пайшлі шукаць бензіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-руску і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсе ўцяклі і выратаваліся».

Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Ён быў і ветэранам, і інвалідам вайны. Генадзь Бураўкін успамінаў: «Бацьку пашанцавала ўнікальна, калі пад Ржэвам, у гэтай нечалавечай бітве, ён, будучы першум нумарам станковага кулямёта (такі быў вялікі начальнік – бо быў яшчэ і другі нумар, яго цяжка параніў фышысцкі снайпер: перабіў правую руку ў локці. І адпаведна баявы шлях бацькі скончыўся, толкам і не пачаўшыся. І свой баявы медаль ён атрымаў ужо пасля вайны, бо тады надоўга трапіў у шпіталь... Пасля ўжо я зразумеў, якія вакол нас былі добрыя людзі. Тады ж камуністаў было небагата, на ўвесь сельсавет чалавек пяць, сярод іх мой бацька. І варта было некаму сказаць немцам, што гэта сям'я камуніста – хутчэй за ўсё, усё б скончылася страшна. Але ніхто нас не прадаў. Думаю, што пры ўсім тым бацька быў справядлівым чалавекам – і ў людзей была павага да гэтай ягонай справядлівасці».

Гераічная тэма стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць «Палескую балладу», што прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленым фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. Гэтай тэме паэт прысвяціў многія творы:  «Хатынь», «Хатынскі снег», «Асвейская балада», «Балада пра мінёраў» і інш.

Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме «Хатынь» асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні.

Паэт адзначаў, што ўсё жыццё нясе як узнагароду той факт, што паэму «Хатынскі снег» выдаў Аляксандр Твардоўскі, калі сыходзіў з пасады галоўнага рэдактара «Нового мира». Яму было прадастаўлена права падпісаць у друк апошні нумар. І там сярод іншых матэрыялаў аказалася гэта паэма.

Легендай пра суровае ваенная дзяцінства, пра адданасць Радзіме, пра чалавечую мужнасць назваў Генадзь Бураўкін сваю дакументальную аповесць пра юную партызанскую разведчыцу Надзю Багданаву «Тры старонкі з легенды».

Генадзь Бураўкін спрабаваў свае сілы і ў кінадраматургіі, напісаў два сцэнарыі для кароткаметражных фільмаў: «Падарожжа па Беларусі» (1976) і «Апалённая памяць» (1975). Галоўная яго работа ў гэтай  галіне – удзел у стварэнні кінасцэнарыя «Полымя» (1974), па якому быў пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм з той жа назвай. Г. Бураўкін выступіў у суаўтарстве з кінадраматургам Ф. Коневым і мастацтвазнаўцам У. Халіпам у стварэнні кінаэпапеі пра гераічную дзейнасць беларускіх партызан, якая пазней атрымала назву «Прарыў».

Калі Генадзь Мікалаевіч працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», то друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама знакамітую кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

Народны паэт заўжды адчуваў сябе арганічнай часцінкай свайго народа. У вершы «Народ мой» праявіўся шырокі погляд на пройдзены нашым народам гістарычны шлях. Мы можам ганарыцца: наш народ ніколі не пасягаў на чужыя землі і багацці, на чужую працу і славу, ніколі нікога не рабаваў. У сваей радаводнай ён мае не захопнікаў і прайдзісветаў.

 

Народ мой, дзякую табе

Што і на міг мне не дазволіў,

Каб я кагосьці абязволіў,

Жыў у кагосьці на гарбе...

 

Для новых пакаленняў Вялікая Айчынная вайна – гісторыя, а для ўдзельнікаў, сведкаў, чыё дзяцінства яна апаліла – жывая памяць. І вельмі важна, каб усе мы ніколі не забывалі суровыя ўрокі Вялікай Айчыннай.

 


1

Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша : артыкулы, эсэ / Рыгор Барадулін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 351 с.


У артыкуле «Цвёрдая цана слова», які ўваходзіць у зборнік, прадстаўлены творчы партрэт Генадзя Бураўкіна.


2

Барсток, М. Руплівы поўдзень : нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна / М. Барсток. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 173 с.

У кнізе літаратурнага крытыка Марыны Барсток расказваецца пра творчыя пошукі Генадзя Бураўкіна, своеадметнасць яго паэтычнага слова.


3

Бугаёў, Д. Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 381 с.


Дзмітрый Бугаеў піша пра творчасць, мастацкую і чалавечую адметнасць цэлага шэрагу пісьменнікаў – ад вялікіх класікаў да жывых сучаснікаў. Змяшчаецца артыкул пра творчасць Генадзя Бураўкіна «Матчына слова дапамагала мне…».


4

Бураўкін, Г. Варта вернасці : вершы і паэма / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 112 с.


5

Бураўкін, Г. Вершы пяці кніг : выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 272 с.


Лепшыя вершы з пяці паэтычных кніг склалі змест зборніка.


6

Бураўкін, Г. Дыханне : паэзія / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1966. — 104 с.

 

“У гэтай кнізе… я хацеў перадаць дыханне часу, дыханне свайго сэрца, сэрца грамадзяніна дваццатага стагоддзя…”, – пісаў Г. Бураўкін.


7

Бураўкін, Г. Жніво : кніга паэзіі / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.


У зборніку паэзіі змешчаны ўсхваляваныя радкі паэта аб бессмяротнай Хатыні, успаміны пра пасляваеннае дзяцінства, пранікнёныя словы пра Бацькаўшчыну…


8

Бураўкін, Г. З любоўю і нянавісцю зямною / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 119 с.


Другая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна.


9

Бураўкін, Г. Майская просінь : лірыка / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1960. — 50 с.


Першы зборнік вершаў Генадзя Бураўкіна. Сюды ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісаныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва.


10

Бураўкін, Г. Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу / Генадзь Бураўкін. Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.


Дакументальная аповесць пра юную партызанскую разведчыцу Надзю Багданаву.


11

Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі / Ніл Гілевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 302 с.


Кнігу літаратурнай крытыкі склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Бураўкіна…


12

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. — 928 с.


У выданні разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у нацыянальную прозу, паэзію, драматургію, літаратуразнаўства.


13

Зуёнак, В. Паміж небам і зямлёй : літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі / Васіль Зуёнак. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 266 с.


Васіль Зуёнак даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства Я. Купалы, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна… Змешчаны артыкул, прысвечаны творчасці Генадзя Бураўкіна, «На кроне пяшчоты і гневу».


14

Партызаны, партызаны… : зборнік паэзіі / склад. Ю. М. Свірка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 494 с.


15

Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1966. — 392 с.


Кніга змяшчае аўтабіяграфічныя матэрыялы беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх – аўтабіяграфія Г. Бураўкіна «Першая старонка».


ЛІТАРАТУРА

1. Барадулін, Р. Цвёрдая цана слова / Рыгор Барадулін // Парастак радка, галінка верша. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 286—299.

2. Барсток, М. Руплівы поўдзень : нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна / М. Барсток. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 173 с.

3. Бугаёў, Д. «Матчына слова дапамагала мне...» : (Генадзь Бураўкін) / Д. Бугаёў // Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Д. Бугаёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — С. 326—363.

4. Бураўкін, Г. Варта вернасці : вершы і паэма / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 112 с.

5. Бураўкін, Г. Вершы пяці кніг : выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 272 с.

6. Бураўкін, Г. Дыханне : паэзія / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1966. — 104 с.

7. Бураўкін, Г. Жніво : кніга паэзіі / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.

8. Бураўкін, Г. З любоўю і нянавісцю зямною / Г. Бураўкін. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 119 с.

9. Бураўкін, Г. Першая старонка / Генадзь Бураўкін // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1966. — С. 51—54.

10. Бураўкін, Г. Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу / Генадзь Бураўкін. Мінск : Беларусь, 1971. — 120 с.

11. Гілевіч, Н. І стаў вытокам радасці радок / Ніл Гілевіч // Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — С. 149—165.

12. Драздова З. У. Генадзь Бураўкін / [Драздова З. У.] // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. — С. 710—728.

13. Зуёнак, В. На кроне пяшчоты і гневу / Васіль Зуёнак // Паміж небам і зямлёй : літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — С. 137—144.

14. Партызаны, партызаны… : зборнік паэзіі / склад. Ю. М. Свірка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 494 с.