
Прэзентацыя кнігі Ю. Я. Фаміна "Чалавек з легенды"
- Details
- Created on Thursday, 29 October 2009 22:00
29 кастрычніка ў аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі Ю.Я. Фаміна “Чалавек з легенды”.
Кніга прысвечана аднаму з кіраўнікоў гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, нашаму земляку Яфіму Маісеевічу Фаміну.
Юрый Фамін, сын героя, на працягу многіх гадоў збіраў матэрыялы пра абарону цытадэлі над Бугам, сустракаўся і вёў перапіску з баявымі таварышамі бацькі. Вынікам гэтай працы стала выданне кнігі “Чалавек з легенды”, якая спачатку пабачыла свет ва Украіне, дзе жыве і працуе Ю.Я. Фамін, а цяпер і ў Беларусі.
З гісторыяй стварэння і асаблівасцямі афармлення кнігі прысутных пазнаёміў загадчык навукова-галіновай рэдакцыі сацыяльна-эканамічных навук выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” Ю. Бажэнаў. Дырэктар Лёзненскага гісторыка-краязнаўчага музея В. Самошчанка расказала пра гісторыю сям’і Фаміных і пра малую радзіму героя – мястэчка Калышкі, што на Лёзненшчыне.Сваімі разважаннямі пра выхаванне патрыятызму і неабходнасць увекавечання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны падзяліліся краязнаўцы А. Бурдо і Л. Нікіціна.
Кніга Ю. Фаміна “Чалавек з легенды” – пераможца Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2009” у намінацыі “Вызваленне” (выданні, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).





































