
З паходнага блакнота
- Details
- Created on Wednesday, 30 September 2009 22:00
У суровых умовах вайны зброяй і словам змагаліся з ворагам беларускія пісьменнікі.
Непасрэднымі ўдельнікамі баёў былі многія аўтары. З вайны не вярнуліся 22 члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Усё, што ўбачана і перажыта на франтавых дарогах, партызанскіх сцяжынах, знайшло свой адбітак у іх вершах, апавяданнях, аповесцях... На выставе “З паходнага блакнота” з цыкла “Сполахі памяці”, наладжанай у аддзеле беларускай літаратуры, прадстаўлены творы пісьменнікаў-франтавікоў. Да 18 кастрычніка ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з матэрыяламі выставы.


































