
Выстава “Паклон Патрыярху беларушчыны”
- Details
- Created on Monday, 31 March 2008 22:00
Працягваючы цыкл выстаў “Са шчодрай нівы Дудара” да 200-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі выставу “Паклон Патрыярху беларушчыны”.
На выставе размешчаны матэрыялы пра літаратурную спадчыну В. Дуніна-Марцінкевіча.
Я – кажуць – здзяцінеў праз старасць і вершы,
І стаў вершаплётам у воласці першым.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы:
“Сялянскія словы, фі, як непрыгожа.
Абраза салонаў, нам гэта нягожа!”
----------------------------------------------------------------
Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса не звярну я.
Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай.
В. Дунін-Марцінкевіч


































