
Да 50-годдзя беларускага фалькларыста Аляксея Ненадаўца
- Details
- Created on Monday, 11 February 2008 08:03
12 лютага спаўняецца 50 год беларускаму фалькларысту, літаратуразнаўцу і краязнаўцу, доктару філалагічных навук Аляксею Ненадаўцу.
Таемны свет легенд, паданняў, персанажы народнай міфалогіі беларусаў паўстаюць перад намі на старонках кніг гэтага аўтара.
“Віцебшчына ў легендах і паданнях”, “Гродзеншчына ...”, “Міншчына...”, “Гомельшчына...”, “Магілёўшчына...”, “Брэстчына...” – па ўсёй краіне збіраў нястомны даследчык скарбы народнай творчасці. “Каму пакланяліся нашы продкі”, “За смугою міфа”, “Сілаю слова. Чорная і белая магія”- у гэтых і іншых кнігах аўтар звяртаецца да таямніц духоўнай спадчыны нашага народа.
Аддзел беларускай літаратуры прапануе ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі выставу “Сцежкамі дзядоў”, на якой можна пазнаёміцца з працамі Аляксея Ненадаўца.


































