
170 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага
- Details
- Created on Friday, 01 February 2008 06:20
2 лютага спаўняецца 170 год з дня нараджэння змагара за волю беларускага народа Кастуся Каліноўскага.
Кастусь Каліноўскі – ці не самая яркая, самая мужная і самая трагічная Асоба ў пантэоне слаўных сыноў Бацькаўшчыны. Чым далей, тым больш цікавіць нас незвычайная постаць першага беларускага палітычнага дзеяча новага часу. Да яго магутнага вобраза не раз звярталіся гісторыкі і пісьменнікі, публіцысты і навукоўцы, мастакі.
Выданні аб жыцці і дзейнасці, артыкулы аб неспазнаных старонках біяграфіі К.Каліноўскага прапануюцца на выставе “За нашу вольнасць” у аддзеле беларускай літаратуры.


































