
Да юбілею Уладзіміра Карызны
- Details
- Created on Monday, 26 May 2008 14:13
25 мая свой 70-гадовы юбілей адзначае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэт Уладзімір Карызна. Здаецца, няма такога чалавека, які б не сутыкнуўся з яго творчасцю, не чуў і не ведаў бы песень на словы У. Карызны.
Напеўнасць і лірызм паэзіі Уладзіміра Карызны прыцягвалі і прыцягваюць увагу кампазітараў розных пакаленняў. Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку. "Добрая песня - гэта калыска нацыі", – лічыць Уладзімір Іванавіч. Многія яго песні надзвычай папулярныя: "Беларусь мая сінявокая", "Люблю цябе, Белая Русь", "Азёры дабрыні", "Хаджу сунічнымі барамі", "Зямля мая вялікая", "Песня аб роднай зямлі"... Няцяжка заўважыць, што значная колькасць твораў паэта прысвечана роднай Беларусі. І, напэўна, невыпадкова словы да сучаснага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь таксама напісаны Уладзімірам Карызнам.
Да юбілею паэта ў аддзеле беларускай літаратуры падрыхтавана выстава "Я ЗНАЮ, ХТО ЛЮБІЦЬ ДУШОЮ..."


































