
Вандроўнік у часе і прасторы
- Details
- Created on Monday, 25 August 2008 08:15
25 жніўня сваё 55-годдзе адзначае наш зямляк беларускі пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў, які з'яўляецца аўтарам больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, эсэ і гістарычных нарысаў.
"Вандроўнік у часе і прасторы" – такая агульная назва аб'ядноўвае артыкулы пра Уладзіміра Арлова. І сапраўды, дасканалае веданне гісторыі роднай Беларусі дазваляе яму "падарожнічаць" у часе. За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Ён імкнецца да таго, каб беларусы не забываліся "Адкуль наш род", і ў кожным сваім новым творы працягвае адкрываць нам усім такую блізкую, але ўсё ж таямнічую, неспазнаную, невядомую "Краіну Беларусь".
Да юбілею пісьменніка ў аддзеле беларускай літаратуры наладжана выстава "Каб помнілі: тут – Беларусь...", на якой карыстальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца як з новымі творамі Уладзіміра Арлова, так і з раней выдадзенымі кнігамі.
Шчыра віншуем аўтара!
Гісторыя,
Разумніца сівая,
Сваім дыханнем чыстым
На ляту
Ад ісціны
Рашуча адсявае
Бяздарную, базарную лухту.
Яе шырокай нівы не заселе
Ні хітрасць,
Ні прыгожая мана.
Спакойнаю рукою
Пустазелле
Бязлітасна выполвае яна.
Не ўзяць яе ні ласкай, ні аблогай,
Хоць пагражай,
Прасі,
Ці скавычы.
Ад будучага дня
І ад былога
Адна яна захоўвае ключы.
.....................................
Не набівайся ж да яе ў сваяцтва,
Не дуй старанна ў гулкую дуду,
А ўсю сваю завершаную працу
Аддай яе сумленнаму суду...
Генадзь Бураўкін


































