
Выстава “ДЗЕНЬ ДОБРЫ, МАМА!”
- Details
- Created on Tuesday, 14 October 2008 09:20
Да Дня Маці ў аддзеле беларускай літаратуры наладжана выстава "ДЗЕНЬ ДОБРЫ, МАМА!"
МАМЕ
Як ціха яблыні шумяць
у нашым садзе,
мы адвячоркам ля акна
з табой прысядзем,
пачну расказваць пра сябе,-
табе цікава,
а мне лавіць бы на сабе
пагляд ласкавы.
Жаночы лёс – няпросты лёс,
я гэта знаю,
удосталь смеху, ўдосталь слёз –
усё прымаю,
да сэрца блізка не бяры
мае нягоды,
яшчэ спяваюць салаўі
мне цераз годы.
Як ціха яблыні шумяць
у нашым садзе,
давай жа, мама, ля акна
з табой прысядзем,
цень адвячоркавы, густы
на шыбку ляжа,
табе пра тое, што ўтаю,
вясна дакажа...
Раіса Баравікова


































