
Выстава “ПАЧЫНАЕЦЦА ЎСЁ З ЛЮБОВІ...”
- Details
- Created on Thursday, 20 November 2008 09:45
20 лістапада – 60 год з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. "Палеская ластаўка", "Палесся мілае дзіця", "палеская летуценніца" – так называлі ў нашай літаратуры паэтку, якой лёс адмерыў толькі сорак гадоў жыцця. Дваццаць год з гэтых сарака яна аддала беларускай літаратуры. Непераўзыдзенай вяршыняй беларускай паэзіі з'яўляецца інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц, шчырая і натуральная, часта – аўтабіяграфічная.
У аддзеле беларускай літаратуры з нагоды гэтага юбілею наладжана выстава "ПАЧЫНАЕЦЦА ЎСЁ З ЛЮБОВІ..."


































