
450 год з дня нараджэння Льва Сапегі
- Details
- Created on Tuesday, 03 April 2007 09:35
4 красавіка – 450 год з дня нараджэння Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага, ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата, мысліцеля.
Пасаду канцлера ВКЛ Леў Сапега займаў 34 гады. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ, садзейнічаў развіццю беларускага кнігадрукавання, узначальваў працу па падрыхтоўцы і выданні Статута ВКЛ 1588 года на беларускай мове....
"Айцец Айчыны" "залатога веку"- выстава пад такой назвай наладжана ў гонар Льва Сапегі аддзелам беларускай літаратуры.


































