
Да юбілею Раісы Баравіковай
- Details
- Created on Thursday, 10 May 2007 15:55
11 мая свой юбілей адзначае Раіса Баравікова – паэт, празаік, драматург, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса "Маладосць". Чалавек з чулай, адкрытай, шчырай душой, самабытным і своеасаблівым талентам.
Далучаемся да віншаванняў і прапаноўваем сваім наведвальнікам пазнаёміцца з разгорнутай у аддзеле беларускай літаратуры выставай "На раздарожжы смутку і надзей..."
Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў...
"Якія вочы мне дало каханне!",
але...спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая...
Каханне і прынізіць, і ...узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.
Раіса Баравікова


































