
Выстава «Пісаць для шчаслівай дзетвары»
- Details
- Created on Tuesday, 29 May 2007 10:55
Працягваючы цыкл выстаў пад агульнай назвай "У вянок песнярам", прысвечаны 125–годдзю з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе чарговую выставу "Пісаць для шчаслівай дзетвары". Прадстаўлены кнігі нашых класікаў, напісаныя для дзяцей, выданні, прысвечаныя педагагічнай дзейнасці геніяльных творцаў.


































