
Да 140 год з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага
- Details
- Created on Thursday, 14 June 2007 10:50
14 чэрвеня спаўняецца 140 год з дня нараджэння Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага, беларускага гісторыка, эканаміста, этнографа, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.
М.В. Доўнар-Запольскі ўвесь час займаўся навуковай і літаратурнай дзейнасцю, даследаваў гісторыю, сацыяльна-эканамічны лад, культуру Беларусі. Усе гэтыя тэмы адлюстраваны ў шматлікіх манаграфіях, дысертацыях, артыкулах.
Ён захапляўся фальклорам, збіраючы матэрыялы ў час сваіх вандровак па Беларусі: апісваў побыт беларусаў, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, песні. Дзякуючы гэтым экспедыцыям потым з'явіліся цікавыя этнаграфічныя зборнікі.
Усё сваё жыццё аддаў ён справе беларускага адраджэння, але аказаўся выкрасленым з памяці некалькіх пакаленняў беларусаў, а яго навуковыя працы доўгія гады былі забыты. Сёння імя Доўнар-Запольскага, яго творчая спадчына вернуты да чытача.
"Пачынальнік..." – так называецца выстава, разгорнутая ў аддзеле беларускай літаратуры ў гонар М.В. Доўнар-Запольскага.


































