
Да 125-годдзя Янкі КУпалы
- Details
- Created on Monday, 02 July 2007 14:10
7 ліпеня спаўняецца 125 год з дня нараджэння беларускага песняра, класіка нацыянальнай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча Янкі Купалы (Луцэвіча Івана Дамінікавіча).
Працягваючы цыкл выстаў "У вянок песнярам", аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі чарговую выставу цыкла – "Купалавы сцежкі". На выставе – выданні твораў Янкі Купалы розных гадоў, новыя артыкулы з газет і часопісаў, кнігі пра жыццё і творчасць народнага паэта.
У кожнага – свой Купала...
У мяне ён – само Купалле,
само неўміручае свята
песень,
кветак,
кахання,
кастроў...
У кожнага – свой Купала...
У мяне ён – само змаганне,
сама неўміручая прага
свабоды,
годнасці,
праўды,
сяброў...
Еўдакія Лось


































