
Віншуем з Днем Незалежнасці!
- Details
- Created on Monday, 02 July 2007 14:10
Віншуем з Днем Незалежнасці!
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта - самае галоўнае дзяржаўнае свята.Удзячнасць старэйшаму пакаленню за падараваную свабоду, за подзвіг у імя новага жыцця – бадай, самае каштоўнае, што аб'ядноўвае людзей у гэты дзень.
Гісторыя Дня Незалежнасці бярэ свой пачатак у ліхія ваенныя гады. 3 ліпеня стала сімвалам вызвалення беларускага народа ад фашысцкай акупацыі. Нашы дзяды тады выстаялі, адваявалі для нас – будучых пакаленняў –
У Беларусі свой гістарычны шлях, які ніколі не быў легкім. Вельмі важна захаваць тое, што дапамагло вытрымаць усе выпрабаванні, і тое, што дапамагае ісці далей – гэта памяць, знаць – хто мы і чаго мы вартыя на гэтай зямлі.
Пакуль сонца не згасне,
Пакуль свецяць зоры,
Беларусь не загіне,
будзе жыць
Беларусь!
Пімен Панчанка


































